Галілеа Галілей
Галілеа Галілей (італ.: Galileo Galilei; 15 лютага 1564, Піза — 8 студзеня 1642, Арчэтры ў Фларэнцыі) — італьянскі філосаф, фізік, астраном, які аказаў значны ўплыў на навуку свайго часу. Ён першым выкарыстаў тэлескоп для назірання нябесных цел[заўв 1] і зрабіў шэраг выдатных астранамічных адкрыццяў. Галілей — заснавальнік эксперыментальнай фізікі. Сваімі эксперыментамі ён пераканаўча абверг абстрактную метафізіку Арыстоцеля і заклаў падмурак класічнай механікі[9]. Пры жыцці быў вядомы як актыўны прыхільнік геліяцэнтрычнай сістэмы свету, што прывяло Галілея да сур'ёзнага канфлікту з каталіцкай царквой. БіяграфіяРаннія гадыГалілей нарадзіўся ў 1564 годзе ў італьянскім горадзе Піза, у сям'і радавітага, але збяднелага двараніна Вінчэнца Галілея, значнага тэарэтыка музыкі і лютніста[10]. Поўнае імя Галілеа Галілея: Галілеа дзі Вінчэнца Бонаюці дэ Галілей (італ.: Galileo di Vincenzo Bonaiuti de' Galilei). Прадстаўнікі роду Галілеяў згадваюцца ў дакументах з XIV стагоддзя. Некалькі яго прамых продкаў былі прыёрамі (членамі кіруючага савета) Фларэнтыйскай рэспублікі, а прапрадзед Галілея, вядомы лекар, які таксама насіў імя Галілеа, у 1445 годзе быў абраны кіраўніком рэспублікі[11]. У сям'і Вінчэнца Галілея і Джуліі Аманаці было шасцёра дзяцей, але выжыць удалося чацвярым: Галілеа (старэйшаму з дзяцей), дочкам Вірджыніі, Лівіі і малодшаму сыну Мікеланджэла, які пазней таксама стаў вядомы як кампазітар-лютніст. У 1572 годзе Вінчэнца пераехаў ва Фларэнцыю, сталіцы Тасканскага герцагства. Кіруючая там дынастыя Медычы была вядома шырокім і пастаянным заступніцтвам мастацтву і навукам. Пра дзяцінства Галілея вядома няшмат. З ранніх гадоў хлопчыка вабіла да мастацтва; праз усё жыццё ён пранёс любоў да музыкі і малявання, якімі валодаў у дасканаласці. У сталыя гады найлепшыя мастакі Фларэнцыі — Чыголі, Бранзіна і іншыя — раіліся з ім па пытаннях перспектывы і кампазіцыі; Чыголі нават сцвярджаў, што менавіта Галілею ён абавязаны сваёй славай[12]. Па творах Галілея можна зрабіць таксама выснову пра наяўнасць у яго выдатнага літаратурнага таленту. Пачатковую адукацыю Галілей атрымаў у размешчаным непадалёк манастыры Валамброза. Хлопчык вельмі любіў вучыцца і стаў адным з лепшых вучняў у класе. Ён абдумваў магчымасць стаць святаром, але бацька быў супраць. ![]() У 1581 годзе 17-гадовы Галілей па патрабаванні бацькі паступіў у Пізанскі ўніверсітэт вывучаць медыцыну. Ва ўніверсітэце Галілей наведваў таксама лекцыі па геаметрыі (раней ён з матэматыкай быў зусім незнаёмы) і так захапіўся гэтай навукай, што бацька стаў асцерагацца, як бы гэта не перашкодзіла вывучэнню медыцыны[10]. Галілей прабыў студэнтам няпоўныя тры гады; за гэты час ён паспеў грунтоўна азнаёміцца з сачыненнямі антычных філосафаў і матэматыкаў і зарабіў сярод выкладчыкаў рэпутацыю неўтаймоўнага спрачальніка. Ужо тады ён лічыў, што мае права мець уласную думку па ўсіх навуковых пытаннях, не лічачыся з традыцыйнымі аўтарытэтамі[13]. Напэўна, у гэтыя гады ён пазнаёміўся з тэорыяй Каперніка[заўв 2]. Астранамічныя праблемы тады жыва абмяркоўваліся, асабліва ў сувязі з толькі што праведзенай каляндарнай рэформай. ![]() Неўзабаве фінансавае становішча бацькі пагоршылася, і ён аказаўся не ў стане аплачваць далей навучанне сына. Просьба вызваліць Галілея ад платы (такое выключэнне рабілася для самых здольных студэнтаў) была адхілена. Галілей вярнуўся ў Фларэнцыю (1585), так і не атрымаўшы навуковай ступені. На шчасце, ён паспеў звярнуць на сябе ўвагу некалькімі дасціпнымі вынаходствамі (прыкладам, гідрастатычнымі шалямі), дзякуючы чаму пазнаёміўся з адукаваным і багатым аматарам навукі, маркізам Гвідабальда дэль Монтэ. Маркіз, у адрозненне ад пізанскіх прафесараў, здолеў яго правільна ацаніць. Ужо тады дэль Монтэ казаў, што з часу Архімеда свет не бачыў такога генія, як Галілей[10]. Захоплены незвычайным талентам юнака, маркіз стаў яго сябрам і апекуном; ён прадставіў Галілея тасканскаму герцагу Фердынанду I Медычы і хадайнічаў аб аплатнай навуковай пасадзе для яго. У 1589 годзе Галілей вярнуўся ў Пізанскі ўніверсітэт, зараз ужо прафесарам матэматыкі. Там ён пачаў праводзіць самастойныя даследаванні па механіцы і матэматыцы. Праўда, пенсіён яму прызначылі мінімальны: 60 скуда ў год (прафесар медыцыны атрымваў 2000 скуда)[15]. У 1590 годзе Галілей напісаў трактат «Пра рух». У 1591 годзе памёр бацька, і адказнасць за сям'ю перайшла да Галілеа. Найперш ён павінен быў паклапаціцца пра выхаванне малодшага брата і пра пасаг дзвюх незамужніх сясцёр. У 1592 годзе Галілей атрымаў месца ў прэстыжным і багатым Падуанскім універсітэце (Венецыянская рэспубліка), дзе выкладаў астраномію, механіку і матэматыку. Па рэкамендацыйным пісьме венецыянскага дожа ўніверсітэту можна судзіць, што навуковы аўтарытэт Галілея ўжо ў гэтыя гады быў надзвычай высокі[16]:
![]() Гады знаходжання ў Падуі — найболей плённы перыяд навуковай дзейнасці Галілея. Неўзабаве ён стаў самым знакамітым прафесарам у Падуі. Студэнты натоўпамі імкнуліся на яго лекцыі[17], венецыянскі ўрад бесперастанку даручаў Галілею распрацоўку рознага роду тэхнічных прылад, з ім актыўна перапісваюцца малады Кеплер і іншыя навуковыя аўтарытэты таго часу. У гэтыя гады ён напісаў трактат «Механіка», які выклікаў некаторую цікавасць і быў перавыданы ў французскім перакладзе[18]. У ранніх працах, а таксама ў перапісцы, Галілей даў першы накід новай агульнай тэорыі падзення цел і руху маятніка. Нагодай да новага этапу ў навуковых даследаваннях Галілея паслужыла з'яўленне ў 1604 годзе новай зоркі, якая цяпер называецца Звышновай Кеплера. Гэта абуджае ўсеагульную цікавасць да астраноміі, і Галілей выступае з цыклам прыватных лекцый. Пазнаўшы пра вынаходства ў Галандыі глядзельнай трубы, Галілей у 1609 годзе ўласнаручна распрацоўвае першы тэлескоп[19] і скіроўвае яго ў неба[20]. ![]() Убачанае Галілеем было настолькі дзіўным, што нават праз многія гады знаходзіліся людзі, якія адмаўляліся паверыць у яго адкрыцці і сцвярджалі, што гэта ілюзія ці насланне[21]. Галілей адкрыў горы на Месяцы, Млечны Шлях распаўся на асобныя зоркі, але асабліва ўразілі сучаснікаў выяўленыя ім 4 спадарожнікі Юпітэра (1610). У гонар чатырох сыноў свайго памерлага апекуна Фердынанда Медычы (памерлага ў 1609 годзе), Галілей назваў гэтыя спадарожнікі «Медычыйскімі зоркамі» (лац.: Stellae Medicae)[22]. Цяпер яны носяць больш прыдатную назву «галілеевых спадарожнікаў». ![]() Свае першыя адкрыцці з тэлескопам Галілей апісаў у сачыненні «Зорны веснік» (лац.: Sidereus Nuncius), выдадзеным у Фларэнцыі ў 1610 годзе. Кніга мела сенсацыйны поспех па ўсёй Еўропе, нават каранаваныя асобы спяшаліся заказаць сабе тэлескоп[23]. Некалькі тэлескопаў Галілей падарыў Венецыянскаму сенату, які ў знак падзякі прызначыў яго пажыццёвым прафесарам з акладам 1000 фларынаў. У верасні 1610 года тэлескопам абзавёўся Кеплер[заўв 3], а ў снежні адкрыцці Галілея пацвердзіў уплывовы рымскі астраном Клавіус. Настае ўсеагульнае прызнанне. Галілей становіцца самым знакамітым навукоўцам Еўропы, у яго гонар складаюцца оды, дзе ён параўноўваецца з Калумбам. Французскі кароль Генрых IV 20 красавіка 1610 года, незадоўга да сваёй гібелі, прасіў Галілея адкрыць і для яго якую зорку[25]. Былі, аднак, і незадаволеныя. Астраном Франчэска Сіцы (італ.: Sizzi) выпусціў памфлет, дзе заявіў, што сем — дасканалы лік, і нават у галаве чалавека сем адтулін, так што планет можа быць толькі сем, а адкрыцці Галілея — ілюзія[26]. Пратэставалі таксама астролагі і лекары, жалячыся на тое, што з'яўленне новых нябесных свяціл «пагібельнае для астралогіі і большай часткі медыцыны», бо ўсе звыклыя астралагічныя метады «акажуцца дашчэнту разбуранымі»[27]. ![]() У гэтыя гады Галілей уступае ў грамадзянскі шлюб з венецыянкай Марынай Гамба (італ.: Marina Gamba). Ён так і не абвянчаўся з Марынай, але стаў бацькам сына і дзвюх дачок. Сына ён у памяць пра бацьку назваў Вінчэнца, а дачок, у гонар сваіх сясцёр — Вірджыніяй і Лівіяй. Пазней, у 1619 годзе, Галілей афіцыйна ўзаконіў сына; абедзве дочкі скончылі жыццё ў манастыры[28]. Агульнаеўрапейская слава і патрэба ў грашах падштурхнулі Галілея на пагібельны, як пазней аказалася, крок: у 1610 годзе ён пакідае спакойную Венецыю, дзе ён быў недаступны для інквізіцыі[заўв 4], і перабіраецца ў Фларэнцыю. Герцаг Козіма II Медычы, сын Фердынанда, абяцаў Галілею ганаровае і прыбытковае месца дарадцы пры тасканскім двары. Абяцанне ён стрымаў, што дазволіла Галілею вырашыць праблему велізарных абавязкаў, назапашаных пасля выдачы замуж дзвюх яго сясцёр. У навуцыАстраномія![]()
МеханікаУ механіцы Галілей вывучаў інерцыю і свабоднае падзенне цел. Заўважыў, што паскарэнне свабоднага падзення не залежыць ад масы цела. З'яўляецца заснавальнікам прынцыпа адноснасці ў механіцы. Сцвярджаў, што ў ізаляваных сістэмах пры аднолькавых пачатковых умовах працэсы працякаюць аднолькава. СветапоглядПа філасофскіх поглядах, Галілей — матэрыяліст: ён лічыў, што свет матэрыяльны, складаецца з атамаў і падпарадкоўваецца механічнай прычыннасці, не мае меж у прасторы і часе; аснова ісцінных ведаў — вопыт, набыты ў вывучэнні прыроды. Г. Галілей — адзін з заснавальнікаў навуковай касмалогіі — сучаснага эксперыментальна-тэарэтычнага прыродазнаўства. Гл. таксамаЗаўвагі
Крыніцы
ЛітаратураАб жыцці Галілея
Аб укладзе ў навуку
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia