Віртуальная рэальнасць
![]() Віртуальная рэальнасць (англ.: virtual reality, скарочана VR) — сімуляцыя, выкананая сродкамі камп’ютарнай тэхнікі, для стварэння рэалістычнага адчування паглыблення ва ўяўны свет. Віртуальная рэальнасць можа выкарыстоўвацца ў такіх сферах як адукацыя, архітэктура, маркетынг ці забаўляльная індустрыя. У сферы віртуальнай рэальнасці магчыма свабодна маніпуляваць прасторава-часавымі характарыстыкамі на аснове разнастайных жаданняў і фантазій чалавека, уступаць у кантакты з іншымі людзьмі і штучнымі персанажамі, атрымліваць эмоцыі і пачуцці, набліжаныя да рэальных. Глядач пераўтвараецца ў суаўтара, здольнага самастойна трансфармаваць камп’ютарныя мастацкія аб’екты, уяўна пераходзіць у любы час і любую прастору. Новую рэальнасць ствараюць віртуальныя артэфакты (фантомныя аб’екты) — камп’ютарныя двайнікі рэчаіснасці. Стварэнне віртуальнай рэальнасці актывізавалася з канца XX ст. і шырока прымяняецца ў кінематографе, выяўленчым мастацтве, у індустрыі інтэрактыўных забаў, адукацыйных тэхналогій (гульні, трэнажоры, рэкламныя ролікі, кліпы, электронныя падручнікі, даведнікі і інш.). Віртуальная рэальнасць часам называецца «кіберпрасторай». Віртуальную рэальнасць трэба адрозніваць ад дапоўненай рэальнасці (англ.: augmented reality, AR) і змяшанай рэальнасці (англ.: mixed reality, MR), у якіх віртуальныя элементы дадаюцца да рэальнага сусвету. Напрыклад, у мабільнай гульні Pokémon Go віртуальныя пакемоны нібыта знаходзяцца ў прасторы вакол гульца. Некаторыя спецыялісты распрацоўваюць канцэпцыі культуры XXI ст., у якіх традыцыйныя элементы культуры (пісьменнасць, кнігі, карціны і г.д.) будуць усё больш актыўна выцясняцца феноменамі віртуальнай рэальнасці. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia