Вісяты (возера)
Вісяты — возера на мяжы Мёрскага і Браслаўскага раёнаў Віцебскай вобласці Беларусі. У басейне ракі Вята, за 18 км у напрамку на паўднёвы захад ад горада Мёры, каля вёскі Вісяты. НазваНазва Вісяты балцкага паходжання. Паводле формы найбліжэйшы аналаг — назва літоўскай ракі Visinčià (на ўсход ад літоўскага Шальчынінкая), на якую паўплывала паланізаваная форма Wisińcza[2]. Больш аўтэнтычны варыянт корня ў літоўскіх гідронімах Viešinta, Viešintas. Таго ж паходжання і назва ракі Вясеча (рус. Весеча) на захадзе ад вытокаў дзвінскай ракі Таропы[3]. Той жа корань у літоўскіх Vieša, Viešmuo, у латышскім Viesīte. Звязана з літоўскім viešmuo «ручай»[4]. Далей да індаеўрапейскага кораня *ṷeis- / ṷis- «цячы», ад якога таксама рачныя назвы Віхолка, Вісла, Віхра[5][6]. Адпачатная балцкая форма назвы возера Вісяты аднаўляецца як *Veisintas[7]. Літоўскім моўным варыянтам было б *Veišintas (які даў засведчаныя Viešinta, Viešintas), але на Паазер’і паабапал Дзвіны (як справа, так і злева) засведчаны пераход š > s, як і ў назве Асвея. Гэта лічыцца следам балцкіх гаворак тыпу селійскіх[8]. Корань пашыраны балцкім гідранімічным пашыральнікам -nt-, як і ў назве ракі *Sirinčia (> Страча), возера Дрывяты (< *Druvintas), таксама ў балцкіх гідронімах тыпу Gamanta, Laukantė, Ušantė[9]. Паблізу Вісятаў — вёска Пушалаты, ад літоўскага pušalotas «сасоннік» (< pušis «сасна»). АпісаннеПлошча паверхні возера 1,05 км². Даўжыня 1,4 км, найбольшая шырыня 0,9 км. Найбольшая глыбіня 14,5 м, сярэдняя — 4,2 м. Даўжыня берагавой лініі 4,1 км. Аб’ём вады 4,4 млн м³. Плошча вадазбору 16,2 км². У возеры водзяцца лешч, шчупак звычайны, гусцяра, плотка, краснапёрка, лінь, акунь, джгір і іншыя рыбы. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia