Таропа
Таропа (руск.: Торо́па) — рака ў Цвярской вобласці Расіі, правы прыток Заходняй Дзвіны. НазваНазва Таропы балцкага паходжання. Балцкі гідранімічны аналаг — заходнелітоўская рэка Tarpija (каля жамойцкага Цяльшэя)[2][3]. Гэтыя рачныя назвы звязаныя з літоўскім tarpti «змяшчацца, уцісквацца», tarpas «прамежак, прагал; прорва (паміж адным і другім)», tarpe «паміж, пасярод». Далей да індаеўрапейскага *ter- «церці, высвідроўваць»[4]. Назва Таропы з таго ж семантычнага шэрагу, што і назвы ракі Віцьба, возера Мядзел, якія звязаныя з літоўскім viduje «пасярэдзіне», протабалцкім коранем med- са значэннем «сярэдзіна; сярэдні; пасярод, паміж». Утварэнне такіх гідронімаў было матываванае семантыкай «працярэблівання» рэчышчам ракі сабе шляху паміж берагоў. Блізкую семантыку маюць дняпроўскія гідронімы тыпу Бася, Беседзь, Бестань (ад літоўскага besti, bastyti «ўтыкаць; капаць, пракопваць»). Значэнне назвы Таропа можна прыблізна перадаць як «Сярэдзінная (рака)», рака, што працярэбіла сабе шлях паміж берагамі. ГідраграфіяДаўжыня — 174 км, плошча вадазбору — 1950 км². Выток каля сяла Тарапаца Андрэапальскага раёна Цвярской вобласці, на заходніх схілах Валдайскага ўзвышша. Ледастаў з канца лістапада — пачатку снежня, адкрываецца ў красавіку. Расход вады за 49 км ад вусця — 19,7 м³/с. Жыўленне ракі змяшанае, з перавагай снегавога. На рацэ размешчаны горад Таропец і пасёлак Старая Таропа. У высокім цячэнні на рацэ шмат азёр, самыя вялікія з іх — Ясы, Кудзянец і Кудзінскае. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia