Вітальд Вашчыкоўскі
Ві́тальд Ян Вашчыко́ўскі (польск.: Witold Jan Waszczykowski, нар. 5 мая 1957 года) — польскі гісторык, дыпламат і палітык, з 2005 па 2008 год намеснік міністра замежных спраў, з 2008 па 2010 год намеснік кіраўніка Бюро нацыянальнай бяспекі, дэпутат Сойма VII і VIII скліканняў, з 16 лістапада 2015 года — міністр замежных спраў Польшчы. БіяграфіяНарадзіўся 5 мая 1957 года ў горадзе Пётркаў Трыбунальскі. Атрымаў ступень магістра гісторыі ў Лодзінскім універсітэце і ступень магістра міжнародных адносін у Арэгонскім універсітэце. З 1992 года Вашчыкоўскі працаваў у структурах МЗС Польшчы, з 1999 па 2002 год з’яўляўся паслом Польшчы ў Іране. З 4 лістапада 2005 года па 11 жніўня 2008 года займаў пасаду намесніка міністра замежных спраў Польшчы, з 27 жніўня 2008 года па 6 ліпеня 2010 года быў намеснікам главы Бюро нацыянальнай бяспекі. На парламенцкіх выбарах у 2011 годзе быў абраны ў Сойм, пераабраны ў 2015 годзе. 16 лістапада 2015 года заняў пасаду міністра замежных спраў у кабінеце Беаты Шыдла. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia