Віталь Віктаравіч Ціліжэнка
Віталь Віктаравіч Ціліжэнка (укр.: Віта́лій Ві́кторович Тіліже́нко; 25 снежня 1978, Запарожжа, Украінская ССР — 10 жніўня 2015, в. Старагнатаўка, Валнаваскі раён, Данецкая вобласць, Украіна) — украінскі ваенны, удзельнік вайны на ўсходзе Украіны (Добраахвотніцкі Украінскі Корпус), псеўданім «Кекс»[1]. ЖыццяпісСкончыў Запарожскі інстытут эканомікі і інфармацыйных тэхналогій. У 2004-2005 гадах выкладаў у акадэміі бізнесу і права ім. Кручынінай. З 2005 года быў бізнэс-трэнерам і ІТ-кансультантам у кампаніях Інформменеджер, BPO Group, Professional Trainings. Удзельнічаў у больш чым 50 кансультацыйных і адукацыйных праектах у розных камерцыйных арганізацыях. Вёў блог на Цензор.НЕТ. Да вайны цікавіўся веласпортам.[2] Актыўны ўдзельнік Рэвалюцыі Годнасці. Грамадскі актывіст, валанцёр, распрацоўшчык вайсковага рыштунку. Калі пачалася вайна, заснаваў Міжнародны дабрачынны фонд валанцёрскай дапамогі ўкраінскай арміі «Валошка», а затым і сам пайшоў добраахвотнікам на фронт.[3] Заснавальнік і ваяр тактычнай групы «Беларусь» 5-га асобнага батальёна Добраахвотніцкага Украінскага Корпусу «Правы Сектар».[4] Загінуў у баі з прарасейскімі тэрарыстамі пры абароне пазіцый 72-й брыгады. Пахаваны ў Запарожжы. Пасля смерці засталася сястра. Узнагароды і ўшанаванне памяці
Гл. таксама
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia