Помнік беларусам, якія загінулі за Украіну![]() Помнік беларусам, якія загінулі за Украіну — памятны знак у Кіеве, прысвечаны беларусам, якія загінулі падчас падзей на Еўрамайдане і на Расійска-украінскай вайне. Адкрыты 28 сакавіка 2016 года. Размешчаны на будынку № 22 па Беларускай вуліцы. АпісаннеПомнік выкананы ў колерах бел-чырвона-белага сцяга і ўключае выяву беларускага герба «Пагоня». На памятным знаку размешчаныя прозвішчы і фотаздымкі трох постацей:
Аўтар помніка — Глеб Гржабоўскі. Сын скульптара загінуў падчас баёў у Данецкім аэрапорце. Глеб Гржабоўскі пагадзіўся ўдзельнічаць у праекце на валанцёрскіх пачатках. У 2021 годзе, у гадавіну Аршанскай бітвы, да помніка была дададзена яшчэ адна дошка з імем загінулага фельчара-добраахвотніка Мікалая Ільіна.[1] Восенню 2023 года з мемарыяла прыбралі герб «Пагоня» і лозунгі «Слава Украіне» і «Жыве Беларусь».[2] Гл. таксама
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia