Віталь Мікалаевіч Булыга
Віталь Мікалаевіч Булыга (нар. 12 студзеня 1980, Магілёў) — беларускі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2003—2008). Клубная кар’ераУ 1997—2002 гадах выступаў у магілёўскім «Дняпро-Трансмаш». У 2009 годзе — за барысаўскі БАТЭ. З 2002 года гуляў у чэмпіянаце Расіі за клубы Прэм’ер-лігі і Першай лігі. У расійскай Прэм’ер-лізе ўсяго правёў 143 гульні, забіўшы 15 галоў. У жніўні 2011 года на правах свабоднага агента перайшоў у расійскі клуб «Газавік» з Арэнбурга, які выступаў у Першынстве Футбольнай нацыянальнай лігі Расіі (другі дывізіён чэмпіянату Расіі). У канцы ліпеня 2012 года перайшоў у бабруйскую «Белшыну»[3], стаў адным з лідараў бабруйскай каманды. У сакавіку 2013 года пасля дзесяцігадовага перапынку вярнуўся ў «Дняпро». Стаў капітанам каманды, выступаў на пазіцыі атакуючага паўабаронцы. У чэрвені 2013 года атрымаў траўму і выбыў да верасня, пасля вярнуўся ў асноўны склад. Выратаваў «Дняпро» ад вылету ў Першую лігу, аформіўшы дубль у стыкавым матчы з «Гарадзеяй». У студзені 2014 года кантракт з «Дняпром» быў разарваны[4]. У сезоне 2014 заставаўся без клуба, у якасці аматара выступаў у клубе «Хімвалакно» ў чэмпіянаце Магілёва[5]. У студзені 2015 года накіраваўся на прагляд у расійскі клуб «Сахалін» і ў лютым падпісаў з ім кантракт[6]. У ліпені 2015 года стаў трэніравацца разам з мінскім «Дынама». 24 ліпеня падпісаў кантракт з клубам[7]. У складзе дынамаўцаў стаў пераважна выхадзіць на замену. Па заканчэнні кантракта ў снежні 2015 года пакінуў «Дынама»[8]. У студзені 2016 года далучыўся да складу «Белшыны»[9]. Стаў капітанам бабруйскага клуба, у 14 матчах чэмпіянату забіў 6 галоў. У ліпені 2016 года пакінуў «Белшыну»[10]. У ліпені 2017 года згуляў за «Тамбоў» у таварыскім матчы супраць «Крумкачоў», аднак пасля гэтага пацвердзіў сваё завяршэнне кар’еры[11]. У красавіку 2024 года быў заяўлены ў якасці іграка за «Оршу» ў Першай лізе Беларусі[12][13], аднак ужо ў маі быў адзаяўлены, так і не згуляўшы за каманду[14]. Міжнародная кар’ераУ складзе моладзевай зборнай Беларусі ў 2000—2001 гадах правёў 12 матчаў, забіў 6 галоў. У 2003—2008 гадах выступаў за нацыянальную зборную Беларусі — правёў 37 гульняў, забіў 8 галоў. У 2008 годзе змяніў грамадзянства з беларускага на расійскае, аднак па-ранейшаму меў права гуляць за зборную Беларусі. Трэнерская і менеджарская кар’ераВосенню 2017 года разам з іншым футбалістам нацыянальнай зборнай Беларусі Дзянісам Коўбам адкрыў дзіцячую школу ў Мінску[15], а ў студзені 2018 года стаў начальнікам каманды ў мінскім «Дынама»[16]. У красавіку 2018 года быў прызначаны спартыўным дырэктарам дынамаўцаў[17]. У якасці спартыўнага дырэктара займаўся селекцыяй, у пачатку 2019 года падбіраў ігракоў, займаўся пошукамі новага галоўнага трэнера, якім у выніку стаў Раман Піліпчук. У чэрвені 2019 года пакінуў «Дынама»[18]. З кастрычніка 2019 года да пачатку 2021 года працаваў памочнікам галоўнага трэнера «Тамбова», а летам 2021 года кароткі час быў трэнерам краснадарскай «Кубані». Дасягненні
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia