Віталь Пятровіч Барчук
Віталь Пятровіч Барчук (нар. 5 сакавіка 1978, Мінск) — беларускі дыпламат. БіяграфіяУ 2000 годзе скончыў Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь. У 2005 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У 2010 годзе — установу адукацыі «Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь». З 1995 па 2013 гады служыў ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь. З 2013 па 2015 гады — эксперт па знешнепалітычных пытаннях ЗАТ «Белтэхэкспарт», галоўны эксперт па знешнепалітычных пытаннях ЗАТ «Белтэхэкспарт», начальнік аддзела знешнеэканамічнай дзейнасці — галоўны эксперт па знешнеэканамічнай дзейнасці, начальнік упраўлення знешнеэканамічнага супрацоўніцтва ЗАТ «Белтэхэкспарт». У 2018 годзе — кіраўнік прадстаўніцтва прыватнай акцыянернай кампаніі з абмежаванай адказнасцю «Nord Group N.G. Limited» у Рэспубліцы Беларусь. У 2019 годзе — дырэктар ТАА «Інавацыйная кампанія „ІНТЭС“». З 2021 па 2022 гады — галоўны спецыяліст, кансультант аддзела супрацоўніцтва з краінамі СНД галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічных сувязей Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь. У 2022 годзе — памочнік Міністра прамысловасці Рэспублікі Беларусь. З 2023 па студзень 2025 года — начальнік галоўнага ўпраўлення знешнеэканамічных сувязей Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь. 14 студзеня 2025 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Куба і па сумяшчальніцтве ў Дамініканскай Рэспубліцы[1] і Нікарагуа[2]. Валодае іспанскай і англійскай мовамі. Асабістае жыццёЖанаты, выхоўвае сына і дачку. КрыніцыСпасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia