Віталь Сцяпанавіч Антанюк
Віталь Сцяпанавіч Антанюк (10 кастрычніка 1939, Крэмэнчук, УССР — 6 мая 2002) — беларускі вучоны ў галіне жывёлагадоўлі, першы і адзіны прэзідэнт Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь. Член-карэспандэнт УАСГНІЛ (1991), акадэмік Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь (1992), замежны член Украінскай акадэміі аграрных навук (1992), доктар біялагічных навук (1985), прафесар (1989). БіяграфіяСкончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут (1962), аспірантуру Беларускага НДІ жывёлагадоўлі (1968). Працаваў заатэхнікам (1962), дырэктарам (1963—1966) дзяржаўнага жывёлагадоўчага комплексу ў Нясвіжы, у аддзеле сельскай гаспадаркі Мінскага аблвыканкама (1966—1969). Інструктар ЦК КП Беларусі (1969—1974). Загадчых аддзелам гадоўлі сельскагаспадарчых жывёл, дырэктар Беларускага НДІ жывёлагадоўлі (1974—1987). Генеральны дырэктар Асацыяцыі «Племэліта» (1984—1987). Начальнік Упраўлення навукі і адукацыі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь (1987—2002), адначасова прафесар кафедры тэхналогіі і механізацыі жывёлагадоўлі Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага універсітэта (1987—2002). У 1991 годзе старшыня Заходняга аддзялення УАСГНІЛ, у 1992—2002 гадах — прэзідэнт Акадэміі аграрных навук Рэспублікі Беларусь. Навуковы і практычны ўкладАсноўныя навуковыя даследаванні прысвечаны пытанням селекцыі і вырошчвання сельскагаспадарчых жывёл, арганізацыі паўнавартаснага кармлення сельскагаспадарчых жывёл. жывёл, тэхналогіі ўзнаўлення жывёлагадоўлі. УзнагародыУзнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1971), медалямі, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета Беларускай ССР (1986), дыпломам Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь (1996)[1]. Лаўрэат прэміі Савета Міністраў СССР (1980)[1]. Асноўныя працы
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia