Вітаўтас Мацкявічус
Вітаўтас Стасё Мацкя́вічус (літ.: Vytautas Mackevičius; 14 студзеня 1911, г. Шаўляй, Літва - 11 ліпеня 1991, Вільнюс, Літва) — літоўскі жывапісец. Народны мастак Літвы (1963). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Літвы (1970). БіяграфіяСкончыў у 1935 годзе Каўнаскую мастацкую школу, у 1938—1939 гадах вучыўся ў Парыжы ў Ш. Герэна. З 1945 года выкладаў у Мастацкім інстытуце Літвы ў Вільнюсе, у 1953—1974 гадах рэктар. ТворчасцьТворам уласцівы лірызм, выяўленне структуры кампазіцыі, тонкія спалучэнні колераў: пейзажы «Мост цераз Сену» (1938), «Першы снег» (1946), «Дубінгай» (1980), цыкл «Вільнюс і яго ваколіцы» (1983—1985), партрэты Б. Даўгувеціса, М. Чурлёніса (абодва 1975), аўтапартрэт (1978) і інш. Аўтар тэматычных карцін «Партызаны» (1946), «Паўстанцы 1863 года» (1963), «Іспанія змагаецца» (1977), «Нарада ў падполлі» (1980), «Будаўнікі Вільнюса» (1983), палітычных карыкатур, плакатаў і інш. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia