Вітольд Казіміравіч Песціс
Вітольд Казіміравіч Песціс (нар. 22 лютага 1949, в. Парэчча Гродзенскага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі вучоны, доктар сельскагаспадарчых навук. Прафесар (1998), член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003), акадэмік НАН Беларусі (2021)[1]. Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь. Ганаровы прафесар Міжнароднага Венскага ўніверсітэта. Намеснік старшыні Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Белая Русь». Старшыня Гродзенскага абласнога грамадскага аб’яднання «Белая Русь». БіяграфіяСкончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут, аспірантуру Беларускага навукова-даследчага інстытута жывёлагадоўлі, Працоўную дзейнасць пачаў заатэхнікам-селекцыянерам Гродзенскай абласной станцыі па племянной рабоце ў свінагадоўлі. Пасля службы ў радах Савецкай Арміі працаваў галоўным заатэхнікам саўгаса «Скідзельскі», калгаса «Сцяг камунізму» Гродзенскага раёна. Закончыўшы аспірантуру Беларускага навукова-даследчага інстытута жывёлагадоўлі, быў малодшым навуковым супрацоўнікам аддзела кармлення гэтага інстытута, затым асістэнтам, дацэнтам, загадчыкам кафедры кармлення і фізіялогіі сельскагаспадарчай жывёлы, прарэктарам па навуковай рабоце, рэктарам Гродзенскага сельскагаспадарчага інстытута. Рэктар установы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт». Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га, 3-га і 4-га скліканняў[2]. Сям’я
Навуковая дзейнасцьАўтар больш як 600 навуковых і вучэбна-метадычных артыкулаў, 12 вучэбных дапаможнікаў, 7 манаграфій і 25 вынаходстваў, абароненых аўтарскімі пасведчаннямі і патэнтамі. УзнагародыУзнагароджаны ордэнам Пашаны (2016)[3], чатырма юбілейнымі медалямі, Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Ганаровай граматай Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў, Ганаровай граматай Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь, ганаровымі граматамі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь[4]. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia