Юрый Рыгоравіч Ягораў
Юрый Рыгоравіч Ягораў (нар.17 жніўня 1925, г. Махачкала, Дагестан, Расія — 4 сакавіка 1994) — беларускі ўрач ветэрынарнай медыцыны. Кандыдат ветэрынарных навук, дацэнт. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны (аўтаматчык, камандзір мінамётнага ўзводу, роты 322-й стралковай дывізіі 1-га Украінскага фронту). БіяграфіяСкончыў Дагестанскі сельскагаспадарчы інстытут, Ленінградскі інстытут удасканалення ветэрынарных урачоў (аспірантура). Працаваў Беларускім навукова-даследчым ветэрынарным інстытуце (старшы навуковы супрацоўнік, загадчык аддзела), Міністэрстве сельскай гаспадаркі Беларускай ССР (з 1963, начальнік аддзела вышэйшых і сярэдніх сельскагаспадарчых вучэбных устаноў, начальнік упраўлення падрыхтоўкі кадраў), Гродзенскім дзяржаўным сельскагаспадарчым інстытуце (загадчык кафедры заалогіі і мікрабіялогіі, у 1965—1990 — рэктар). Навуковыя інтарэсы: паразіталогія; эпізааталогія. УзнагародыОрдэны Аляксандра Неўскага, Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны I і II ступені, Працоўнага Чырвонага Сцягу, Дружбы народаў, Знак Пашаны, званне «Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР» (1982). Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia