В. Палікарпаў
В. Палікарпаў — беларускі архітэктар, творчае жыццё якога шчыльна звязана з Брэстам. БіяграфіяТытулярны саветнік, працаваў на пасадзе брэсцкага гарадскога архітэктара[1]. ТворчасцьУ 1846 годзе склаў праект касцёла ў горадзе Брэсце, які апынуўся «Вельмі нездавальняючым. Найвысока загадаць зрабіў ласку [імператар Аляксандр]: замяніць гэтае, таму, які склаў, Архітэктару. І даць іншы праект, без капрызу, але ў прыгожым стылі, дзе б прастата злучалася з вытанчанасцю каталіцкіх касцёлаў»[2]. Гэты водгук імператара з чарцяжамі быў перададзены выконваючаму пасаду брэсцкага гарадскога архітэктара В. Палікарпаву з тым, каб ён склаў новы праект «ва ўсім згодна прадпісанняў Васпана імператара»[3]. Архітэктурны памочнік В. Палікарпаў у 1854 годзе спраектаваў драўляны храм у маёнтку Пашукі Брэсцкага павета[4]. У 1861—1864 гадах узвёў у Брэсце па «Найвысока зацвержаным у 1846 годзе праекце» Свята-Сімяонаўскі сабор[5]. Адначасова з’яўляўся членам камісіі па расследаванні растраты камендантам Брэсцкай крэпасці генералам-лейтэнантам Барталамеем выдзеленых яму сродкаў на гэта мерапрыемства[6]. Асобныя творы![]() ![]()
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia