Касцёл Святога Крыжа (Брэст)
Касцёл Святога Крыжа — каталіцкі храм горада Брэста, размешчаны на плошчы Леніна, па адрасе вуліца Леніна, 34. Помнік архітэктуры класіцызму. ГісторыяУ 1846 годзе В. Палікарпаў[1] склаў праект касцёла ў горадзе Брэсце, які апынуўся «вельмі нездавальняючым. Найвысока загадаў зрабіў ласку [імператар Аляксандр]: замяніць гэтае, таму, які склаў, Архітэктару. І даць іншы праект, без капрызу, але ў прыгожым стылі, дзе б прастата злучалася з вытанчанасцю каталіцкіх касцёлаў»[2]. Гэты водгук імператара з чарцяжамі быў перададзены выконваючаму пасаду брэсцкага гарадскога архітэктара В. Палікарпаву з тым, каб ён склаў новы праект «ва ўсім згодна прадпісанняў Васпана імператара»[3]. Касцёл пабудаваны як кафедральны ў 1856 годзе з цэглы паводле праекта памочніка архітэктара Якава Фардона[4]. Асвячоны архібіскупам В. Жылінскім. Пашкоджаны ў Вялікую Айчынную вайну. У 1950—1957 гадах адноўлены з капітальнай перабудовай (зменены інтэр’еры, зняты 2 вежы на галоўным фасадзе). Да пачатку 1990-х гадоў у будынку знаходзіўся абласны краязнаўчы музей. Архітэктура![]() Пабудаваны паводле базілікальнай планіровачнай схемы з паўкруглай апсідай і бакавой сакрысціяй. Галоўны фасад завяршаюць 2 бакавыя вежы з трохвугольным на высокім атыку франтонам паміж імі; захавалася крапоўка пілястрамі і прамавугольнымі нішамі-блендамі з 3 вугольным сандрыкам. Галоўны ўваход вырашаны класічным пілястравым парталам з трохвугольным франтонам. Бакавыя фасады рытмічна расчляняюцца прамавугольнымі аконнымі праёмамі на 2 узроўнях, дэкарыраваны падаконнымі панэлямі з разеткамі і пілястрамі ў прасценках. АрганУ 2003 годзе нямецкі тэолаг Адольф Хампель і яго сям'я падарылі брэсцкаму касцёлу арган. Госці з Германіі аплацілі не толькі складаную перавозку падарунка, але і працу нямецкіх і беларускіх майстроў, занятых на ўстаноўцы ўнікальнага інструмента[5]. Адбылася гэтая падзея пры пасярэдніцтве брэсцкага музычнага таварыства, якое арганізуе ў храмавых сценах канцэрты арганнай музыкі[6]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia