Газіза Ахметаўна Жубанава
Газіза Ахметаўна Жубанава (каз.: Ғазиза Жұбанова;2 снежня 1927, урочышча Касуактам Акцюбінскай вобласці, Казахстан — 1993) — казахскі кампазітар. Народная артыстка Казахскай ССР (1973). Народная артыстка СССР (1981). Дзяржаўная прэмія Казахстана (1970). БіяграфіяНарадзілася 2 снежня 1927 года (па іншых крыніцах — у 1928 годзе[2]) у сяле Жанатурмыс (цяпер — у Мугалжарскім раёне Акцюбінскай вобласці, Казахстан) у сям’і кампазітара Ахмета Жубанава. Паходзіць з роду шэкты племя алімулы Малодшага жуза.[3] У 1949 годзе скончыла Дзяржаўнае музычнае вучылішча імя Гнесіных у Маскве, у 1954 годзе — Маскоўскую кансерваторыю па класе Ю. Шапорына. З 1966 года выкладала ў Алма-Ацінскай кансерваторыі, з 1978 года — прафесар, у 1975—1987 гадах — яе рэктар. Сярод яе вучняў Алмас Серкебаеў, кампазітары Талеген Мухамеджанаў , Куат Шыльдэбаеў, Адыль Бестыбаеў , Актоты Райымкулава, Бейбіт Дальдэнбаеў, Алібі Мамбетаў, Азат Жаксылыкаў і іншыя. У 1962—1968 гадах — старшыня праўлення Саюза кампазітараў Казахскай ССР, з 1962 — член праўлення Саюза кампазітараў СССР. У 1966 годзе абіралася дэлегатам XXIII з’езда КПСС. У той жа час абіралася членам ЦК КП Казахстана . У 1988 годзе абіралася членам Савецкага фонду міласэрнасці. Была старшынёй казахстанскага аддзялення таварыства «СССР — Італія». На працягу многіх гадоў з’яўлялася членам праўлення Камітэта савецкіх жанчын . Памерла 13 снежня 1993 года ў Алма-Аце. Пахаваная на Кенсайскіх могілках . Сям’я
ТворчасцьСярод твораў: оперы «Енлік і Кебек» (1975), «Дваццаць восем» (1981), «Курмангазы» (разам з бацькам А. Жубанавым, 1987), балет «Легенда пра белую птушку» (1966); араторыі «Зара над стэпам» (1960), «Аральская быль» (1978), «Пісьмо Таццяны» (1983), «Палюбі чалавек чалавека» (1988); кантаты; сімфоніі «Жыгер» (1973), «Востраў Жанчын» (1983), сімфанічныя паэмы (1854, 1965); канцэрты для фартэпіяна (1986) і скрыпкі (1958) з аркестрам; камерна-інструментальныя творы; музыка да драматычных спектакляў і кінафільмаў. Аўтар шматлікіх нарысаў і артыкулаў аб культуры, аб метадах навучання кампазітараў і метадах адлюстравання грамадскіх праблем у музычных творах. Выступала са сваімі публікацыямі на ўсесаюзных і міжнародных сімпозіумах у СССР, Італіі, Японіі і ў іншых краінах. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia