Галактычны цэнтр![]() Галактычны цэнтр — параўнальна невялікая вобласць у цэнтры нашай Галактыкі, радыус якой складае каля 1000 парсек і ўласцівасці якой рэзка адрозніваюцца ад уласцівасцей іншых яе частак. Вобразна гаворачы, галактычны цэнтр — гэта касмічная «лабараторыя», у якой і цяпер адбываюцца працэсы зоркаўтварэння і ў якой размешчана ядро, якое калісьці дало пачатак кандэнсацыі нашай зорнай сістэмы. Галактычны цэнтр знаходзіцца на адлегласці 8,5 кпк ад нашай Сонечнай сістэмы, у кірунку да сузор’я Стральца. У галактычнай плоскасці засяроджана вялікая колькасць міжзоркавага пылу, дзякуючы якому святло, ідучы ад галактычнага цэнтра, аслабляецца на 30 зорных велічынь, гэта значыць у 1012 разоў. Таму цэнтр нябачны ў аптычным дыяпазоне — няўзброеным вокам і пры дапамозе аптычных тэлескопаў. Галактычны цэнтр назіраецца ў радыёдыяпазоне, а таксама ў дыяпазонах інфрачырвоных, рэнтгенаўскіх і гама-прамянёў. Першая выява ядра Галактыкі была атрымана ў канцы 1940-х гг. А. А. Калінякам, В. І. Красоўскім і У. Б. Ніканавым у інфрачырвоным дыяпазоне спектра[1][2]. Экватарыяльныя каардынаты Галактычнага цэнтра (эпоха J2000.0):
Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
Спасылкі
Вэб-часопіс Астранамічная Карцінка Дня
Відэа
|
Portal di Ensiklopedia Dunia