Галынкаўскі сельсавет (Клецкі раён)
Галы́нкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клецкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Галынка. Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Клецкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Нясвіжскага раёна, з 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Клецкага раёна. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Тучанскага сельсавета (3 населеныя пункты: Бабічы, Карацк, Межная Слабада)[1]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (6 населеных пунктаў) — 1648 чалавек[2], з іх 60,2 % — беларусы, 34,0 % — рускія, 3,3 % — украінцы[3]; паводле перапісу 2019 года (9 населеных пунктаў) — 1152 чалавекі[4]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia