Шчэпіцкі сельсавет
Шчэ́піцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клецкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Даматканавічы. Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Шчэпаўшчынскі сельсавет у складзе Клецкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Шчэпаўшчына. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Нясвіжскага раёна. У 1963 годзе сельсавет перайменаваны ў Шчэпіцкі, цэнтр сельсавета — у Шчэпічы. З 30 ліпеня 1966 года сельсавет у складзе адноўленага Клецкага раёна. 25 красавіка 2007 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Даматканавіцкага сельсавета (5 населеных пунктаў: Арда, Даматканавічы, Жылічы, Сцяпужычы, Якшычы)[1]. 17 мая 2007 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Даматканавічы[2]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2351 чалавек[3], з іх 96,6 % — беларусы, 1,5 % — рускія[4]; паводле перапісу 2019 года — 1924 чалавекі[5]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia