Сіняўскі сельсавет (Клецкі раён)
Сіня́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клецкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Сіняўка. Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Клецкага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Слабодкаўскага сельсавета[1]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Нясвіжскага раёна, з 30 ліпеня 1966 года ў складзе адноўленага Клецкага раёна. 22 верасня 1980 года ў склад Кухчыцкага сельсавета перададзена вёска Жомайдзь[2]. Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2180 чалавек[3], з іх 96,1 % — беларусы, 2,3 % — рускія, 1,0 % — палякі[4]; паводле перапісу 2019 года — 1688 чалавек[5]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia