Галіна Сцяпанаўна Васільева
Галіна Сцяпанаўна Васільева (нар. 28 снежня 1959, Полацк, Віцебская вобласць) — беларуская мастачка-жывапісец, канцэптуалістка, працуе ў галіне станковага жывапісу і мастацкага праектавання. БіяграфіяНарадзілася 28 снежня 1959 года ў горадзе Полацку Віцебскай вобласці. Скончыла мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута у 1982 годзе. У мастацкіх выставах удзельнічае з 1983 года[1]. З 1992 года працуе старэйшай выкладчыцай кафедры дызайну ў Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце[1], з 1998 года — дацэнтка гэтай кафедры. У 1989—1991 гадах была членам творчага аб’яднання «4-63». Член Беларускага саюза мастакоў з 1993 года. Жыве і працуе ў горадзе Віцебску[1]. ТворчасцьПрацуе ў станковым жывапісе і мастацкім праектаванні. Яе мастацкі стыль блізкі да канцэптуалізму[1] (мастацкія праекты, акцыі), абстрактнага жывапісу. Сярод асноўных твораў — палотны: «Чырвоны месяц», «Вялікая Венера», «Урокі музыкі», «Веды», «12», «Квадраты», «Трохвугольнікі і сегменты»[1]. Аўтарка серый твораў: «Сцяна», «Рэйс», «Карычневыя структуры», трыпціха «Варыяцыі блакітнага», а таксама мастацкіх праектаў: «Эдынбургскі праект» (разам з В. Васільевым, Эдынбург, Шатландыя), «19.IX.96. Віцебск. 9.00 – 18.00», «19.IX.97. Віцебск. 18.30 – 21.00»[1], «Constructio» (сумесна з В. Васільевым, 2001, Віцебск; 2003, Мінск, Орша, Полацк). Арганізатарка мастацкіх акцый «Сонечны гадзіннік» (1996, Віцебск), «А V Е» (2000, Полацк), перформансаў «Памяці В. Юрчанкі» (1999, Віцебск), «Аўтапартрэт» (2000, Полацк), «Устанаўленне А ў мастацтве» (2003, Віцебск), «Прысвячэнне К. Малевічу» (2008, Віцебск). У творах мастачкі дамінуюць простыя геаметрычныя формы, лаканічная канструктыўнасць, статычнасць і строгасць кампазіцыйна-пластычных рашэнняў, выкарыстанне лакальных каляровых плям. Удзельніца I і II Міжнародных пленэраў «Малевич. УНОВИС. Современность»; праектаў «ln-formation» (1994, 1997, 1999, 2000). Работы знаходзяцца ў музеях, прыватных калекцыях, галерэях Латвіі, Германіі, Англіі, Ізраіля, Польшчы, ЗША, Літвы, Беларусі, Расіі[2]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia