Гамарбія
Гамарбія[1], Хама́рбія[2] (Hammārbya) — манатыпны род кветкавых раслін сямейства Архідныя (Orchidaceae). АпісаннеШматгадовая травяністая расліна вышынёй 6—20 см. Карэнішча ніткападобнае, клубень яйкападобны, які прылягае да асновы. Лісце сабрана ў ніжняй частцы сцябла, эліптычнае, з уздуццем у пазусе верхняга ліста. Суквецце — шматкветкавая гронка. Кветкі жаўтлява-зялёныя. Цвіце ў ліпені—жніўні. Плод — каробачка. Каробачкі эліпсоідныя, 4 × 2 мм. 2n=28[3][4][5]. Распаўсюджанне і экалогіяВід распаўсюджаны на Скандынаўскім паўвостраве, Атлантычнай i Цэнтральнай Еўропе, Міжземнамор’і, Сібіры. Сустракаецца ў Еўропе, Японіі, Паўночнай Амерыцы. Гэты від звычайна расце на адкрытых кіслых сфагнавых балотах, таксама ў вельмі вільготных лясах, і зрэдку па краях ручаёў, на тарфяных балотах і сярод траў[6]. Пагрозы і аховаАсноўнымі пагрозамі для віду з'яўляюцца высечка лесу, здабыча торфу і асушэнне водна-балотных угоддзяў. Асабліва пад пагрозай від у Еўропе[6]. Занесена ў Чырвоныя кнігі шэрагу суб’ектаў Расійскай Федэрацыі і ў Чырвоную кнігу Украіны (1996). Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia