Ганна Іванаўна Кароткіна
Ганна Іванаўна Кароткіна (21 верасня 1961, Віцебск — 30 ліпеня 2019) — беларуская кампазітар, аўтар твораў духавой і арганнай музыкі. БіяграфіяНарадзілася ў 1961 годзе ў Віцебску. Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў (эстрадна-сімфанічнае дырыжыраванне) і Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі[3]. З 1996 года Кароткіна з’яўляецца членам Беларускага саюза кампазітараў, а з 1998 года — Асацыяцыі сучаснай музыкі. Сярод яе вучняў — лаўрэаты міжнародных конкурсаў. Творы арганнай музыкі яе аўтарства выконваліся ў многіх краінах свету[3]. Кампазітар таксама арганізавала конкурс «Новыя гукі свету» — у 2019 годзе ён прайшоў восьмы раз[3]. Г. Кароткіна шмат зрабіла для папулярызацыі беларускай музыкі, інтэграцыі яе ў сусветную культурную прастору[3]. УзнагародыЗа заслугі перад беларускім мастацтвам Кароткіна была ўзнагароджана прэміяй Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, а таксама прэміяй і грантам Мінгарвыканкама[3]. Дыскаграфія
ЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia