Ганна Генрыхаўна Паўлоўская
Ганна Генрыхаўна Паўлоўская (нар. 1977, Гродна) — беларускі філолаг. Спецыялістка ў галіне класічнай філалогіі, неалацініст. Кандыдат гістарычных навук (2012), кандыдат навук у галіне літаратуразнаўства (2013)[1]. БіяграфіяНарадзілася ў 1977 годзе ў Гродне[1]. Скончыла ў 1999 годзе філалагічны факультэт ГрДУ імя Я. Купалы, у 2012 годзе факультэт Artes Liberales Варшаўскага ўніверсітэта, у 2009 годзе — аспірантуру Інстытута гісторыі НАН Беларусі, аспірантуру факультэта Artes Liberales Варшаўскага ўніверсітэта[1]. У 2012 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю «Гродзенскія кляштарныя хронікі як крыніца па гісторыі Гродна другой паловы XVII—XVIII ст.», у 2013 годзе — дысертацыю па літаратуразнаўстве ў Варшаўскім універсітэце[1]. Навуковы супрацоўнік Аддзела старадрукаў і рэдкай кнігі Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея. Выкладчык лацінскай мовы Інстытута сучасных ведаў у Гродне. З 2014 года дацэнт факультэта Artes Liberales Варшаўскага ўніверсітэта[1]. Навуковая дзейнасцьНапрамкі даследаванняў: новалаціназнаўства, гісторыя Вялікага Княства Літоўскага, гісторыя культуры Вялікага Княства Літоўскага, рэцэпцыя антычнасці ў культуры Савецкага Саюза[1]. УзнагародыУзнагароджаны прэміяй прэм’ер-міністра Рэспублікі Польшча за выдатныя навуковыя і мастацкія дасягненні (2015)[1]. Бібліяграфія
КрыніцыЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia