Ганна Мастоўская-Радзівіл
Ганна Мастоўская-Радзівіл (каля 1762, Нясвіж (?) — 1833, Заслаўе) — пісьменніца. БіяграфіяГанна Барбара Алімпія Радзівіл нарадзілася каля 1762 году ў сям’і падкаморыя літоўскага, генерал-лейтэнанта і маршалка Трыбуналу ВКЛ Станіслава Радзівіла (з чаго можна меркаваць, што месца яе нараджэння — Нясвіж). Яе маці Караліна паходзіла з роду Пацеяў, з сям’і троцкага ваяводы. У 17 год была выдадзена замуж за старэйшага за яе на два гады мінскага старосту Аўгуста Дамініка Пшаздзецкага, род якога нядаўна авалодаў спадчынным Заслаўем пад Мінскам, дзе яны і пачалі жыць. Ад шлюбу нарадзіўся сын Міхал. Але праз чатыры гады Дамінік памёр, і Ганна каля 1787 году пабралася другім шлюбам з кашталянам Тадэвушам Мастоўскім, будучым палітычным дзеячом Чатырохгадовага сейму і Касцюшкаўскай інсурэкцыі, міністрам унутраных спраў Княства Варшаўскага. Тадэвуш Мастоўскі і звабіў яе да літаратурнай дзейнасці[4]. Сам ён ад 1790 году, разам з паэтам Урсынам Нямцэвічам, выдаваў «Gazetę Narodową i Obcą» («бел.: Газета айчынная і замежная»). Пасля перамогі таргавіцкай канфедэрацыі газета была ў 1792 годзе закрыта, а Тадэвуш разам з жонкай падаўся ў эміграцыю (Дрэздэн, Швейцарыя, Францыя). Па вяртанні з эміграцыі Тадэвуш Мастоўскі трапіў у зняволенне: расійскія ўлады абвінавацілі яго ў падтрымцы французскіх рэвалюцыянераў. Намаганнямі жонкі і сваякоў ён быў вызвалены, але вымушаны быў падаць асабістую дэкларацыю на вернападданніцтва расейскаму царызму. Аднак гэта не перашкодзіла яму прыняць удзел у інсурэкцыі 1794 году на баку Тадэвуша Касцюшкі, за што быў этапіраваны ў Пецярбург і пасаджаны ў казематы. Намаганнямі жонкі ізноў быў вызвалены. Канчаткова вярнуўся ў Польшчу ў 1802 годзе, дзе яны развяліся. Ганна Барбара пераехала на радзіму першага мужа — у Заслаўе. Тым не менш, энергічная літаратурная дзейнасць Тадэвуша Мастоўскага падштурхнула і яе адзначыцца на літаратарскай ніве. І ў 1806 годзе ў Вільні выйшаў першы яе буйны кніжны збор пад агульным загалоўкам «Мае забавы» («Moje rozrywki», 1806), куды ўвайшлі (на польскай мове) шэраг аповесцей, напоўненых таямнічымі прыгодамі: «Не заўсёды так робіцца, як гаворыцца», «Замак Канецпольскіх», «Матыльда і Даніла» ды іншыя[4]. Таксама ёй належаць выдадзеныя ў 1806—1807 гадах у Вільні «Статуя і Саламандра», «Астольда, князёўна з роду Палямона, першага літоўскага князя», «Здань у Малым Замку»[5]. Памерла на схіле 1833 году ў Заслаўі. Сям'я
Зноскі
ЛітаратураНа беларускай мове
На польскай мове
На рускай мове
|
Portal di Ensiklopedia Dunia