Мікалай Фаўстын РадзівілМікалай Фаўстын Радзівіл (21 мая 1688, мястэчка Здзецел, Слонімскі павет — 2 лютага 1746) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Чашнік (1706—1709) і мечнік вялікі літоўскі (1710—1729), ваявода новагародскі (1729—1740). Генерал-лейтэнант (1725). Валодаў Здзецелам у Слонімскім павеце, Глускам, Парэччам і Уселюбам у Новагародскім павеце, Крожамі ў Жамойці, набыў горада Бярдычаў у Брацлаўскім ваяводстве. Быў старостам бабруйскім[6]. Кавалер ордэнаў Белага Арла і расійскага Аляксандра Неўскага (1742)[7]. БіяграфіяЗ нясвіжскай лініі роду Радзівілаў герба «Трубы», сын Дамініка Мікалая, канцлера вялікага літоўскага, і Ганны Мар’яны з Палубінскіх. Меў старэйшага брата Яна Мікалая, ваяводу новагародскага, які апекваўся ім па смерці бацькі. Атрымаў адукацыю ў Нясвіжскім калегіуме езуітаў. У 1699 годзе з’ехаў на пяць гадоў за мяжу, каб працягваць навучанне. Па вяртанні ў Вялікае Княства Літоўскае, актыўна ўдзельнічаў у палітычным жыцці дзяржавы. У 1706 годзе атрымаў урад чашнікі вялікага літоўскага, у 1710 годзе — мечніка вялікага літоўскага. Абіраўся паслом на соймы 1718 (ад Слонімскага павета[8]), 1720, 1722 і 1726 гадоў. У 1725 годзе атрымаў чын генерал-лейтэнанта пяхоты. Камандаваў войскам Вялікага Княства Літоўскага. У 1729 годзе стаў ваяводам новагародскім. У 1733 годзе як саюзнік Расіі спрыяў абранню каралём і вялікім князем Аўгуста Саксонскага, далей заставаўся агентам Пецярбурга (атрымліваў штогод 5 тыс. руб.)[9]. У Здзецеле на ўласныя сродкі распачаў будаванне палаца, скончанага ў 1751 годзе. У Глуску на бернардзінскім касцёле быў вялікі звон, на баку якога знаходзіўся герб з выявай арла і лебедзя і надпіс: «Nicolai Faustin Xsonze Radzivill Woievoda Novogrodzki-Barbara z Zaviszow Xienzna Radzivillowa … 1743». Сям’яАжаніўся 4 снежня 1710 года ў Раготне з Барбарай, дачкой кашталяна менскага Крыштафа Станіслава Завішы (1660—1721) і Тэрэзы з Тышкевічаў. У шлюбе нарадзіліся дзеці:
Галерэя
У картцы да артыкула прыводзіцца партрэт, напісаны ў 1720—1730 гадах невядомым мастаком, з Нясвіжскай партрэтнай галерэі, які цяпер захоўваецца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі. Дадатковыя звесткі
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia