Уладзіслаў Тышкевіч
Уладзіслаў Тышкевіч (1644 — студзень 1684) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. БіяграфіяПаходзіў са шляхецкага роду Тышкевічаў герба «Ляліва», сын Антонія Яна Тышкевіча і Крысціны са Швыкоўскіх. Удзельнічаў у вайне Рэчы Паспалітай з Асманскай імперыяй 1672—1676 гадоў. Удзелу Уладзіслава Тышкевіча ў бітве пад Хацінам 1673 года прысвечаны верш ксяндза Мацея Ігната Кулігоўскага[3]. З 3 лютага 1676 па студзень 1684 года займаў пасаду крайчага вялікага літоўскага[3]. ![]() Пахаваны ў бернардзінскім касцёле ў Вільні. Яўстафій Тышкевіч згадвае эпітафію, у якой адзначана, што Уладзіслаў Тышкевіч памёр неўзабаве пасля венгерскай выправы. Верагодна, маецца на ўвазе паход Яна ІІІ Сабескага супраць турак у 1683 годзе[3]. Сям’я![]() У 1665 годзе ажаніўся з Марыянай з Тызенгаўзаў, ад якой дзяцей не меў. 11 ліпеня 1671 года ажаніўся з Тэадорай Аляксандрай з Сапегаў (1639—1678). Ад яе меў дачку Тэрэзу, якая пабралася шлюбам з Крыштафам Станіславам Завішам. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia