Ганна Міхайлаўна Рубацкая
Ганна Міхайлаўна Рубацкая (15 мая 1900, Жураўцы, Валожынскі раён, Мінская вобласць, Беларусь, 24 снежня 1993, Валожын, Беларусь) — беларуская самадзейная паэтка, захавальніца беларускай народнай песеннай спадчыны.[1] БіяграфіяНарадзілася ў сялянскай сям’і Міхаіла і Агаты Сухадольцаў, у якой было трое дзяцей: сыны Рыгор (1895–1938) і Андрэй Міхайлавіч (17.10.1897–15.03.1988), і дачка Ганна. У 1912 годзе скончыла Жураўскую царкоўна-прыхадскую школу. У 1914 годзе скончыла Валожынскую двухкласную царкоўна-прыхадскую школу. У 1916 годзе паехала ў Пецярбург, дзе ўладкавалася на працу на ваенны завод. Але ў хуткім часе прыйшлося вярнуцца дадому, бо моцна захварэла маці.[2] На працягу многіх гадоў актыўна супрацоўнічала з беларускімі вучонымі-фалькларыстамі Анатоліем Сямёнавічам Фядосікам і Арсенам Сяргеевічам Лісам, якія запісалі ад Ганны Рубацкай больш за 100 народных песень.[3] Запісы захоўваюцца ў архіве Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя Кандрата Крапівы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У сталым узросце шмат падарожнічала. Аб’ездзіла краіны Балтыі, і шматлікія масціны Савецкага Саюза.[4] ![]() Сям'я![]() У 1921 годзе выйшла замуж за Міхаіла Мацвеевіча Рубацкага (1892–16.01.1959), пераехала ў вёску Яцкава (Пяскі), Валожынскага раёна. Разам з мужам жылі на ўласнай гаспадарцы, гадавалі дзвюх дочак. Перажылі ваеннае ліхалецце. У 1943 годзе былі вымушаны пераехаць у Валожын, дзе Ганна Рубацкая пражыла да самай смерці ў 1993 годзе. Дзеці: Рубацкая (Бацян) Валянціна Міхайлаўна (08.04.1922–07.06.1977). Жыла ў вёсцы Белакорац, працавала ў калгасе даяркай. Рубацкая (Еліна) Яўгенія Міхайлаўна (01.03.1926–24.09.2003). Жыла ў Валожыне, працавала ў сферы гандлю. Унукі: Бацян Аляксандр Фёдаравіч, сын дачкі Валянціны. Скончыў юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, працаваў суддзёй Іўеўскага раённага суда. Камінская Людміла Данілаўна (нар. 02.01.1947 г.), дачка дачкі Яўгеніі. Скончыла Маладзечанскі музычны каледж імя М.К. Агінскага і Беларускую дзяржаўную кансерваторыю імя Луначарскага. Працавала выкладчыкам вышэйшай катэгорыі Маладзечанскага музычнага каледжа імя М.К. Агінскага, зараз на пенсіі. Рубацкі Валерый Данілавіч (27.01.1952–11.12.2004), сын дачкі Яўгеніі. Скончыў Політэхнічны тэхнікум, працаваў у БМУ-5 горада Маладзечна. Праўнукі: Рубацкі Міхаіл Валер’евіч (09.05.1984–03.12.2021), сын унука Валерыя. Скончыў Маладзечанскі музычны каледж імя М.К. Агінскага, працаваў настаўнікам музыкі. Рубацкая (Вархаповіч) Вольга Валер’еўна (нар. 20.07.1985), дачка ўнука Валерыя. Скончыла Маладзечанскі музычны каледж імя М.К. Агінскага і Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка, працуе выкладчыкам тэарэтычных дысцыплін у Дзіцячай школе мастацтваў горада Маладзечна. Прапраўнукі: Рубацкі Дзмітрый Міхайлавіч (нар. 14.09.2020 г.), сын праўнука Міхаіла. Вархаповіч Сафія Андрэеўна (нар. 04.10.2013 г.), дачка праўнучкі Вольгі. ТворыРубацкая Г.М. Вяночкі для Радзімы. Вершы. Байкі. Песні. – Мінск: “Ковчег”, 2006. – 76 с. КрыніцыСліж, Марына. А ўсё ж такі нехта ўспомніць мяне / Марына Сліж. – Рэгіянальная газета. – №13–16 (1–22.04.2005). “Люблю наш край… Валожыншчына літаратурная – Мінск, 2006. ‒ С. 328‒329. Ліс, А. С. Ганна Рубацкая. Журавы над зарунелымі пагоркамі // А. С. Ліс Gloria victis! – Мінск: Логвінаў, 2010. ‒ С. 690‒708. Беларускі фальклор : энцыклапедыя : [у 2 т.]. – Мінск, 2006. – Т. 2. – С. 441-442. Спасылкіhttps://www.youtube.com/watch?v=kALx-8J52Kc
|
Portal di Ensiklopedia Dunia