Ганна Пятроўна Астравумава-Лебедзева
Ганна Пятроўна Астравумава-Лебедзева (руск.: А́нна Петро́вна Остроу́мова-Ле́бедева; 5 [17] мая 1871, Санкт-Пецярбург — 5 мая 1955, Ленінград) — руская і савецкая мастачка, гравёр, акварэліст, майстар пейзажу, мемуарыстка. Дачка сенатара, тайнага саветніка Пятра Іванавіча Астравумава і яго жонкі Марыі Кліменцьеўна Чаховіч (пам. 1921). У 1889—1892 гадах наведвала Цэнтральнае вучылішчы тэхнічнага малявання барона А. Л. Штыгліца (1889—1892), дзе яе галоўным выкладчыкам быў В. В. Матэ. 1892—1900 — вучылася ў Вышэйшым мастацкім вучылішчы пры Імператарскай Акадэміі мастацтваў у В. В. Матэ, І. Я. Рэпіна, К. А. Савіцкага і П. П. Чысцякова, якое скончыла са званнем мастака па класе гравюры В. В. Матэ, прадставіўшы 14 гравюр на дрэве, у тым ліку каляровых, што з’явілася для таго часу наватарствам у тэхніцы т. зв. высокага друку. 1898—1899 — працавала ў Парыжы ў майстэрні Джэймса Уістлера. З 1899 года актыўна ўдзельнічала ў дзейнасці мастацкай суполкі «Свет мастацтва» і «Чатыры мастацтвы» (з 1924). Удзельнік мастацкіх выставак з 1900 года. У 1901 годзе стварыла шэраг гравюр для часопіса «Свет мастацтва» (№ 1 за 1902 год). У 1905 годзе выйшла замуж за навукоўца-хіміка С. В. Лебедзева, які ўпершыню сінтэзаваў у прамысловым маштабе штучны каўчук. 1918—1922 — выкладала ў Вышэйшым інстытуце фатаграфіі і фотатэхнікі. 1934—1935 — выкладала ва Усерасійскай акадэміі мастацтваў. У час Вялікай Айчыннай вайны працавала ў блакадным Ленінградзе, стварыла шэраг пранізлівых графічных вобразаў. 1949 — сапраўдны член АМ СССР. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia