Ганна Шакель
Ганна Шакель (1998, Маладзечна) — беларуская паэтка і перакладчыца. БіяграфіяНарадзілася ў 1998 годзе ў Маладзечне. Атрымала адукацыю ў МДЛУ. Навучалася ў Беларускім Калегіюме і Школе маладога літаратара «W/Rights». Публікавалася ў выданнях «Маладосць» і «Дзеяслоў». У 2022 годзе творы Ганны Шакель увайшлі ў «Анталогію паэтак. Выбранае Вальжынай Морт». У дэбютнай кнізе «Цела мігдалу» (2023) паэтка даследуе чалавечую душу і яе шлях праз род, карані і памяць, гаворыць пра мінулае, якое не дае спакою; творы ў кнізе ствараюць наратыў, у цэнтры якога — рэфлексія над сабой і светам. У яе вершах спалучаюцца біблейскія вобразы і фальклорныя матывы. Акцэнт робіцца на фанетыку і ідыяматыку[1]. Асобныя творы перакладзеныя на англійскую, нямецкую, украінскую, нарвежскую мовы. УзнагародыПераможца прэміі імя Наталлі Арсенневай за 2023 год[2]. Крыніцы |
Portal di Ensiklopedia Dunia