Ганна Густаўсдотэр Ваза (Ганна Марыя[4]; шведск.: Anna Gustavsdotter Vasa; 19 чэрвеня1545 — 20 сакавіка1610) — шведская прынцэса, у шлюбе з Георгам Ёганам фон Пфальц-Фельдэнцам пфальцграфіня Фельдэнца (1562—1592). Трэцяя (пасля Катарыны і Сесіліі) дачка караля Швецыі Густава I і яго другой жонкі Маргарыты Леёнхувуд. У 1592—1598 гадах рэгентша Фельдэнца і Лаўтрэкена.
Біяграфія
У раннім дзяцінстве Ганна, гэтак жа як і яе браты і сёстры, знаходзіліся ў асноўным пад апекай даверанай няні каралевы-маці, Брыгіты Ларс Андэрсанс, стрыечнай сястры сваёй маці Маргарыты і шляхетнай ўдавы Інгрыд Амундсдотэр[5].
Калі Ганна была яшчэ маленькай, быў замоўлены яе партрэт. Яна выйшла замуж за Георга Іагана фон Пфальц-Фельдэнца у 1562 годзе. Яна атрымала вялікі пасаг, і на вяселле запрасілі караля Даніі. Пасля вяселля яна з’ехала ў Германію. Шлюб апісваецца як шчаслівы. Ганна была дарадчыцай свайго мужа; яна ўмела абразуміць мужа, калі ён ладзіў чарговую авантуру. Ганна таксама актыўна ўдзельнічала ў шлюбных перамовах паміж сваімі братамі і рознымі нямецкімі дваранскімі дамамі; у 1578—1579 гадах яна ўдзельнічала ў перамовах аб шлюбе паміж каралём Швецыі Карлам IX і Ганнай Марыяй Пфальцкай.
Яна заўдавела ў 1592 годзе. Пасля смерці свайго мужа Ганна Марыя была вымушана весці вельмі сціплы лад жыцця, паколькі яе муж пакінуў велізарныя пазыкі, назапашаныя за ўсё жыццё: яна ўсё астатняе жыццё спрабавала выплаціць доўг у 300 тысяч фларынаў. Яна таксама была вымушана стаць пасярэднікам паміж сваімі сынамі ў іх барацьбе за спадчыну, паколькі яе муж падзяліў свае землі паміж імі. У 1592—1598 гадах яна была рэгентам непадзельных тэрыторый, а ў 1598 годзе Георг густаў прыняў кіраванне Фельдэнцам і Лаўтрэкенам, у той час як яго малодшыя браты атрымалі іншыя тэрыторыі.
Дзеці
Грабніца Ганны Марыі ў Хашбах-ам-Рэмігіусбергу.
20 снежня 1562 года Ганна выйшла замуж за Георга Іагана фон Пфальц-Фельдэнца. У ніх нарадзілася адзінаццаць дзяцей:
Георг Густаў фон Пфальц-Фельдэнц (6 лютага 1564 — 3 чэрвеня 1634)
Ганна Маргарыта фон Пфальц-Фельдэнц (28 красавіка 1565 — 2 кастрычніка 1566), памерла ў дзяцінстве
Іаган Руперт фон Пфальц-Фельдэнц (9 верасня 1566 — 1 кастрычніка 1567), памёр у дзяцінстве
Ганна Маргарыта фон Пфальц-Фельдэнц (17 студзеня 1571 — 1 лістапада 1621), выйшла замуж за пфальцграфа Рыхарда Зімерн-Спонхеймскага
Урсула фон Пфальц-Фельдэнц (24 лютага 1572 — 5 сакавіка 1635), выйшла замуж за Людвіга III Вюртэмберга
Іагана Лізавета фон Пфальц-Фельдэнц (2 кастрычніка 1573 — 28 ліпеня 1601)
Іаган Аўгуст фон Пфальц-Лютцэльштэйн (26 лістапада 1575 — 18 верасня 1611)
Людвіг Філіп фон Пфальц-Гутэнберг (24 лістапада 1577 — 24 кастрычніка 1601)
Марыя Ганна фон Пфальц-Фельдэнц (9 чэрвеня 1579 — 10 кастрычніка 1579), памерла ў маленстве
Кацярына Урсула фон Пфальц-Фельдэнц (3 жніўня 1582 — 22 студзеня 1595), памерла ў дзяцінстве
Георг Іаган II фон Пфальц-Лютцэльштэйн-Гутэнберг (24 чэрвеня 1586 — 29 верасня 1654)
↑Anne Marie Vasa. In: The peerage: a genealogical survey of the peerage of Britain as well as the royal families of Europe
↑Tegenborg Falkdalen, Karin, Margareta Regina: vid Gustav Vasas sida : [en biografi över Margareta Leijonhufvud (1516—1551)], Setterblad, Stockholm, 2016