Гарадзец (Рагачоўскі раён)
Гарадзе́ц[1] (трансліт.: Haradziec, руск.: Городец) — аграгарадок у Рагачоўскім раёне Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Гарадзецкага сельсавета. Стаіць на рацэ Ржаўка. За 28 км на паўднёвы ўсход ад Рагачова, 1194 жыхары[2], 502 двары[2]. ГісторыяУ пісьмовых крыніцах упамінаецца ў 18 ст. У 1880 г. мястэчка, цэнтр воласці Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні, 820 жыхароў, у тым ліку 615 праваслаўных, 205 іудзеяў, 130 дамоў, яўрэйская малітоўная школа, царква, валасная ўправа, народнае вучылішча, 3 крамы. Праводзіліся штогод 2 кірмашы (9 мая і 15 жн.) з гандлёвым абаротам з 3 да 10 тыс. рублёў. Вёска належала Драбышэўскім затым Дашкевічам і Судзілоўскім. Жыхары займаліся нарыхтоўкай і вывазам лесу, сельскай гаспадаркай. З 17.7.1924 цэнтр Гарадзецкага раёна, з 20.8.1924 цэнтр сельсавета, з 4.8.1927 у Рагачоўскім раёне. Перад Вялікай Аўчыннай вайной 1319 жыхароў, 240 двароў. У снежні 1943 вёску часткова спалілі (183 двары) і 181 жыхара знішчылі нямецкія захопнікі. У 1970 1046 жыхароў, 331 гаспадарка. Цэнтр калгаса «Світанак». У вёсцы сярэдняя школа, дапаможная школа інтэрнат, бібліятэка, Дом культуры, дзіцячая дашкольная ўстанова, бальніца, аптэка, аддзяленне хуткай медыцынскай дапамогі, комплексны прыёмны пункт бытавога абслугоўвання, спажывецкае таварыства. У вёсцы брацкія магілы савецкіх воінаў і партызанаў. Вядомыя асобы
Славутасці
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia