Мікалай Мікітавіч Слюнькоў
Мікала́й Мікі́тавіч Слюнько́ў (26 красавіка 1929, вёска Гарадзец Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці — 9 жніўня 2022, Мінск) — савецкі партыйны дзеяч, кіраўнік БССР у 1983—1987 гадах. БіяграфіяНарадзіўся у сялянскай сям’і. Пасля сканчэння школы з’ехаў у Мінск, скончыў Мінскі аўтамеханічны тэхнікум (1950). Пачаў працоўную дзейнасць чорнарабочым на Мінскім трактарным заводзе. Далей працаваў памочнікам майстра, майстрам, старэйшым майстрам, намеснікам начальніка, начальнікам цэха, намеснікам старшыні і старшынём заводскага прафесійнага саюзу МТЗ. Член КПСС з 1954 года. Завочна скончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі (1962). У 1960—1965 гг. — дырэктар Мінскага завода трактарных запасных частак. У 1965—1972 гг. — дырэктар Мінскага трактарнага завода, генеральны дырэктар Мінскага вытворчага трактарабудаўнічнага аб’яднання. У 1972—1974 гг. першы сакратар Мінскага гаркама партыі. Загадам Прэзідыума Вярхоўнага Савету СССР ад 3 студзеня 1974 года «за выдатныя дасягненні ў кіраванні Мінскім вытворчым трактарабудаўнічным аб’яднаннем, партыйнай арганізацыяй Беларусі» Слюнькову Мікалаю Мікітавічу прысвоена званне Героя Сацыялістычнай Працы з узнагароджаннем ордэнам Леніна і Залатой зоркі «Серп і молат». У 1974—1983 гг. намеснік старшыні Дзяржплана СССР. З 31 студзеня 1983 па 6 лютага 1987 гг.[2] першы сакратар ЦК Кампартыі Беларусі. З 1987 г. сакратар ЦК КПСС, член Палітбюро ЦК КПСС, адначасова ў 1987—1988 гг. загадчык Эканамічнага аддзела ЦК КПСС. Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР 7, 10, 11 скліканняў, народны дэпутат СССР з 1989 г. З 1988 г. старшыня Камісіі ЦК КПСС па пытаннях сацыяльна-эканамічнай палітыкі. З 1990 года на пенсіі. Жыў у Мінску. Памёр 9 жніўня 2022 года[3]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia