Гарадзішча (Хіславіцкі раён)
Гарадзішча[1] (руск.: Городище) — вёска ў Хіславіцкім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр Гарадзішчанскага сельскага паселішча. Гісторыя25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Гарадзішча абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе, нягледзячы на перавагу беларускага насельніцтва, Гарадзішча не вярнулі БССР[2]. У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупаваная гітлераўскімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года. У склад Гарадзішча былі ўключаны вёскі Галееўка, Ясенаўка, Зімніцы, Пячышча, ПМК. Славутасці
Вядомыя асобыУ вёсцы Зімніцы (зараз частка Гарадзішча) нарадзілася Зінаіда Іванаўна Ташчэвікава — Герой Сацыялістычнай Працы. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia