Трыпуціна
Трыпуціна — вёска ў Хіславіцкім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Пячэрскага сельскага паселішча. Насельніцтва — 8 жыхароў (2007 год). ГісторыяВёска Трыпуціна ўваходзіла ў склад Мсціслаўскага ваяводства. У 1772 годзе ў выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай Трыпуціна апынулася ў складзе Расійскай імперыі, дзе стала цэнтрам Трыпуцінскага староства Мсціслаўскага павета Магілёўскай губерні. У 1834—1836 гадах Трыпуціна стала цэнтрам хваляванняў сялян Трыпуцінскага староства Мсціслаўскага павета, выкліканых жорсткай арэнднай сістэмай кіравання дзяржаўнымі маёнткамі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Трыпуціна абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яно ўвайшло ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе, нягледзячы на перавагу беларускага насельніцтва, Трыпуціна не вярнулі БССР[1] і перавялі ў Рослаўскі павет РСФСР. У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупаваная гітлераўскімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia