Камароўка (Хіславіцкі раён)
Камароўка[1] (руск.: Комаровка) — вёска ў Хіславіцкім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Пячэрскага сельскага паселішча. Насельніцтва — 24 жыхары (2007 год). Гісторыя25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Камароўка абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 годзе, нягледзячы на перавагу беларускага насельніцтва, Камароўку не вярнулі БССР[2]. На карце 1926 года Камароўкай называецца толькі правабярэжная частка, і ў ёй 88 двароў. Левабярэжная названа Літвінаўкай і ў ёй 20 двароў. У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупаваная гітлераўскімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў верасні 1943 года. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia