Гарады, вызначаныя ўказамі ўрада(яп.: 政令指定都市Сэйрэй сітэй тосі) — японскіягарады з адмысловым адміністрацыйна-прававым статусам, прысвоеным указам Кабінета міністраў Японіі ў адпаведнасці з Законам аб мясцовым самакіраванні. Органы самакіравання гэтых гарадоў упаўнаважаны прымаць рашэнні па некаторых пытаннях, якія звычайна вырашаюцца толькі на ўзроўні прэфектуры, напрыклад у вобласці гарадской сістэмы адукацыі, сацыяльнага забеспячэння, гарадскога планавання і ліцэнзавання прадпрыемстваў малога бізнесу.
У сваю чаргу, гарады з гэтым статусам падзяляюцца на гарадскія раёны(яп.: 区ку), органы кіравання якіх упаўнаважаны вырашаць некаторыя пытанні адміністрацыйнага ўзроўню (напрыклад, у вобласці рэгістрацыі, падатку на нерухомасць, медыцынскага страхавання і г.д.).
Па законе, гарады, вызначаныя ўказамі ўрада, павінны мець прынамсі 500 000 чалавек насельніцтва (да 2005 года гарадамі, вызначанымі ўказамі, станавіліся толькі гарады-мільянеры).
Варта адзначыць, што Токіа лічыцца сталічнай прэфектурай, і таму не прэтэндуе на статус горада, вызначанага ўказам урада.
↑指定都市市長会(яп.)(нявызн.) ?. 指定都市市長会. — Асацыяцыя мэраў гарадоў, вызначаных указамі ўрада. Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2012. Праверана 13 ліпеня 2010.
Спасылкі
地方自治法第二百五十二条の十九第一項の指定都市の指定に関する政令(яп.)(нявызн.) ?(недаступная спасылка). Ministry of Internal Affairs and Communications. — параграф 1, раздзел 19, артыкул 252 «Закона Японіі аб мясцовым самакіраванні». Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2012. Праверана 13 ліпеня 2010.
指定都市市長会(яп.)(нявызн.) ?. 指定都市市長会. — Асацыяцыя мэраў гарадоў, вызначаных указамі ўрада. Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2012. Праверана 13 ліпеня 2010.