Цэнтральныя гарады(яп.: 中核市Цюкаку-сі) — гарады Японіі, насельніцтва якіх складае 300 000—500 000 жыхароў, а плошча займае больш за 100 км². Яны вызначаюцца ўрадавай пастановай на падставе параграфа 1, раздзела 22, артыкула 252 «Закона Японіі пра мясцовае самакіраванне» і сумесным рашэннем гарадскога савета горада-кандыдата і савета прэфектуры.
Цэнтральным гарадам дэлегуюцца паўнамоцтвы прэфектур у сферы дашкольнай адукацыі, аховы здароўя, фінансаў, планавання і развіцця горада, але іх аб'ём нашмат меншы, чым той, якім валодаюць гарады дзяржаўнага значэння Японіі.
Шэсць цэнтральных гарадоў былі перакласіфікаваны як гарады, вызначаныя ўказамі ўрада:
Сідзуока (Сідзуока) — атрымаў статус цэнтральнага горада 1 красавіка 1996 года, пасля зліцця 1 красавіка 2003 года з горадам Сімідзу паўторна быў класіфікаваны як цэнтральны, а 1 красавіка 2005 года стаў горадам, вызначаным указамі ўрада;
Сакаі (Осака) — атрымаў статус цэнтральнага горада 1 красавіка 1996 года, дасягнуў статусу горада, вызначанага ўказамі ўрада, 1 красавіка 2006;
Ніігата (Ніігата) — атрымаў статус цэнтральнага горада 1 красавіка 1996 года, дасягнуў статусу горада, вызначанага ўказамі ўрада, 1 красавіка 2007;
Хамамацу (Сідзуока) — атрымаў статус цэнтральнага горада 1 красавіка 1996 года, дасягнуў статусу горада, вызначанага ўказамі ўрада, 1 красавіка 2007;
Акаяма (Акаяма) — атрымаў статус цэнтральнага горада 1 красавіка 1996 года, дасягнуў статусу горада, вызначанага ўказамі ўрада, 1 красавіка 2009;
Сагаміхара (Канагава) — атрымаў статус цэнтральнага горада 1 красавіка 2003 года, дасягнуў статусу горада, вызначанага ўказамі ўрада, 1 красавіка 2010.
中核市・特例市(яп.)(нявызн.) ?. Ministry of Internal Affairs and Communications. — Спіс цэнтральных гарадоў Японіі. Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2012. Праверана 13 ліпеня 2010.
地方自治法第二百五十二条の二十二第一項の中核市の指定に関する政令(яп.)(нявызн.) ?(недаступная спасылка). Ministry of Internal Affairs and Communications. — параграф 1, раздзел 22, артыкул 252 «Закона Японіі аб мясцовым самакіраванні». Архівавана з першакрыніцы 22 лютага 2011. Праверана 13 ліпеня 2010.
中核市市長会(яп.)(нявызн.) ?(недаступная спасылка). 中核市市長会. — Асацыяцыя мэраў цэнтральных гарадоў Японіі. Архівавана з першакрыніцы 21 мая 2007. Праверана 13 ліпеня 2010.