Гарліца

Гарліца

Гарліца шэрая (Berteroa incana)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Berteroa DC.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  23051
NCBI  228873
EOL  71314
GRIN  g:1424
IPNI  30101977-2

Гарлі́ца[1][2] (Berteroa) — род кветкавых раслін сямейства Капуставыя (Brassicaceae).

Батанічнае апісанне

Адна-, двух- і шматгадовыя шаравата-зялёныя травяністыя расліны з прамастойным галінастым сцяблом. Лісце суцэльнае, чаргаванае, падоўжана-ланцэтнае. Кветкі дробныя, двухполыя, белыя, у галоўчатых гронках. Плод — авальны стручок. Насенне пляскатае, акаймаванае.

Распаўсюджанне

Вылучаюць 8[1] (5[3]) відаў. Пашыраны ў Еўропе, Азіі і Міжземнамор’і. На тэрыторыі Беларусі паўсюдна трапляецца гарліца шэрая (Berteroa incana), расце на палях, сухіх лугах, пустках, узгорках, каля дарог, на сметніках і пясчаных мясцінах.

Выкарыстанне

Лекавыя (мачагонны, патагонны, вяжучы, заспакаяльны і ранагаючы сродак) і меданосныя расліны; пустазелле.

Віды

Згодна з The Plant List:

Зноскі

  1. а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5.
  2. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 23. — 160 с. — 2 350 экз.
  3. Berteroa // The Plant List (англ.)

Літаратура

Спасылкі

  • Икотник: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  • Berteroa (англ.) // The Plant List
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya