Гарліца шэрая
Гарлі́ца шэрая[1] Berteroa incana) — кветкавая расліна, тыпавы від роду Гарліца (Berteroa) сямейства Капуставыя (Brassicaceae). Беларуская народная назва — грымотнік[1]. Батанічнае апісанне![]() Двухгадовая травяністая расліна шэра-зялёнага колеру, укрытая зорчатымі валаскамі. Сцябло прамастойнае, галінастае, вышынёй 20—60 см. Лісце простае, чаргаванае, падоўжана-ланцэтнай формы. Прыкаранёвае лісце з чаранкамі, сцябловае — сядзячае. Кветкі дробныя, белыя, у галоўчатых суквеццях. Плод — стручочак авальнай формы. Насенне пляскатае, акаймаванае. Арэал і экалогіяРасліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы і ўмераных зонах Азіі, натуралізавалася на тэрыторыі Паўночнай Амерыкі[2]. Расце каля дарог, на лугах, палях, пустках, узлесках і палянах, камяністых россыпах. Цвіце ў маі—верасні. Святлолюбівая, ценевынослівая расліна, ксерафіт, мезафіт, мезатроф[3]. Гаспадарчае значэннеЛекавая і меданосная расліна[1]. Пустазелле. СінонімыУ адпаведнасці з The Plant List:
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia