Гарошак лясны

Гарошак лясны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Vicia sylvatica L., Sp. Pl. 2: 734 (1753)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  819744
NCBI  287755
EOL  704190
GRIN  t:41580
IPNI  525181-1
TPL  ild-9124

Гарошак лясны[1][2], Злучы гарох[3][4] (Vicia sylvatica) — від кветкавых раслін роду Гарошак (Vicia) сямейства Бабовыя (Fabaceae).

Апісанне

Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Шматгадовая павойная травяністая расліна 50—200 см даўжынёй. Прылісткі са шматлікімі бахромками 4—6 мм даўжынёй; лісце з 8—10 пар лісточкаў 8—11 мм даўжынёй. Суквецце складаецца 8—25 дробных кветак[2]. Вяночак белы, з фіялетавымі жылкамі; бабы чорныя[5].

Распаўсюджанне

Распаўсюджаны ў большай частцы Еўропы і ўмераных зонах АзііСібіры)[5][6][7]. Ценевынослівая расліна, мезафіт і мезатроф[8].

На тэрыторыі Украіны расце ў цяністых лясах і хмызняках — у лясной зоне і лесастэпе.

Ахоўваецца на тэрыторыі Уладзімірскай вобласці Расіі[8].

Галерэя

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 141. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  3. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927.
  4. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  5. а б plantsoftheworldonline.org. (англ.)
  6. bgbm.org. (англ.)
  7. npgsweb.ars-grin.gov. (англ.)
  8. а б Горошек лесной: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya