Гарошак плотавы

Гарошак плотавы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Vicia sepium L., Sp. Pl. 2: 737 (1753).

Сінонімы
Падвіды

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  26357
NCBI  347188
EOL  703228
GRIN  t:41572
IPNI  525130-1
TPL  ild-7863

Гаро́шак плотавы[1] (Vicia sepium) — від кветкавых раслін роду Гарошак (Vicia) сямейства Бабовыя (Fabaceae).

Батанічнае апісанне

Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Шматгадовая травяністая карэнішчавая расліна, зрэдку пакрытая рэдкімі валаскамі. Сцяблы даўжынёй 30—100[1] сантыметраў, адзінкавыя, простыя, прамыя, учэпістыя. Лісце чаргаванае і складаецца з 5—7[1] (4—8[2]) пар лісткоў з травяністымі прылісткамі. На канцы ліста маецца вусік. Лісткі бледна-зялёныя, маюць даўжыню 20—30[2] міліметраў, падоўжана-эліптычную форму, голыя. Кветкі паніклыя, чырванавата-фіялетавага або фіялетава-ліловага колеру, у пазушных суквеццях. Плод — голы, лінейны, бліскучы струк даўжынёй 30—40[2] мм і 6—8[2] мм у шырыню. Насенне бурага або чорнага колеру[2].

Распаўсюджанне і экалогія

Від распаўсюджаны на тэрыторыі Еўропы і ўмераных абласцей Азіі. Святлолюбівая расліна[3]. Пераносіць цень[3]. Мезафіт і мезатроф[3]. Расце ў лясах, на ўзлесках і палянах, камяністых россыпах, па берагах вадаёмаў, на пашах, агародах, аблогах і пустках, у парках і садах, каля дарог, часам як пустазелле. У горных раёнах распаўсюджваецца да вышыні 2550 м над узроўнем мора[2]. Цвіце ў чэрвеніліпені[2]. Плады паспяваюць у ліпені—жніўні[2].

Гаспадарчае значэнне

Гарошак плотавы лічыцца перспектыўнай раслінай у мэтах стварэння і паляпшэння сенакосаў і пашаў у лясной зоне з дастатковым увільгатненнем і непатрабавальны да ўрадлівасці глебы[2].


Зноскі

  1. а б в Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
  2. а б в г д е ё ж з Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения (руск.)
  3. а б в Горошек заборный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya