Гарызонт (холдынг)
Холдынг «Гарызонт» — беларуская прамысловая кампанія, у складзе якой знаходзіцца 16 арганізацый (на канец 2024 года). Гэта вытворчасць спажывецкай тэхнікі (тэлевізары, ноўтбукі, маніторы, ЗВЧ-печы), святлодыёднай прадукцыі, апрацоўка металу, праца з палімерамі, мантаж друкаваных плат, а таксама медцэнтр. У арганізацыях холдынгу працуюць 2,2 тыс. чалавек[5][6]. Кіруючая кампанія холдынгу — ААТ «Н Холдынг»[7] ГісторыяУ 1925 годзе ў горадзе Вільня, які тады знаходзіўся ў складзе Польскай Рэспублікі, мяшчане Нахман Левін, Шмуэль і Гірша Хволесы адкрылі краму і рамонтную майстэрню радыётавараў. Спачатку яны прадавалі і рамантавалі толькі імпартныя радыёпрыёмнікі, а ў 1927 годзе ў іх з’явілася першая ўласная прадукцыя. З 1934 года, па ліцэнзіі Аўстрыйскай фірмы Minerva, быў арганізаваны серыйны выпуск радыёпрыёмнікаў пад маркай «Elektrit». У 1936 годзе фабрыка стала найбуйнейшым вытворцам радыёапаратуры ў Польшчы — тут працавалі 1 100 чалавек, у год з канвеера сыходзіла 54 тысячы прыёмнікаў. Акрамя таго, на віленскім прадпрыемстве выраблялі ўзмацняльнікі магутнасці, мікрафоны і мегафоны, апаратуру для кінатэатраў і канферэнц–залаў. А 1 верасня 1939 года пачалася Другая сусветная вайна. У канцы месяца Вільню заняла Чырвоная армія. Перад тым як перадаць горад Літоўскай Рэспубліцы, савецкі бок вывез адтуль прамысловае абсталяванне, музейныя і бібліятэчныя каштоўнасці. У тым ліку, магутнасці прадпрыемства Elektrit перамясцілі ў Мінск. У Мінску на базе віленскага прадпрыемства 6 лістапада 1940 года, да гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі, адкрыўся «Радыёзавод імя Молатава». Той будынак захаваўся. Цяперашні адрас: праспект Незалежнасці, 58. На галоўным фасадзе па гэты дзень відаць лічбы 1940. А дзень нараджэння (ці, па сутнасці, перараджэння) мінскага прадпрыемства лічыцца пунктам адліку гісторыі радыёэлектроннай прамысловасці Беларусі. У сталіцы БССР завод імя Молатава вырас не на пустым месцы. Базай паслужыла не толькі віленскае прадпрыемства, але і Мінскі лесапільна–мэблевы завод «Дрэваапрацоўшчык». Гэта не выпадкова: без драўляных карпусоў для прыёмнікаў у той час нельга было абысціся. Так што беларускае прадпрыемства, па сутнасці, нарадзілася са злучэння мінскага і віленскага. Мінскія мадэлі «КІМ», «Піянер» і «Маршал» 1940 года былі падобныя адпаведна на віленскія Regent, Herold і Komandor 1939-га. Да чэрвеня 1941 года мінскі завод выпусціў каля 13 500 прыёмнікаў. Уварванне немцаў у Мінск не спыніла працу прадпрыемства, падчас нямецкай акупацыі апараты выпускаліся пад маркай Radiofabrik Minsk. Пасля вызвалення Мінска ад нацыстаў завод аднавіў працу ў лютым 1945 года. Спачатку выпускалі алюмініевы посуд, гарэлкі для газавых лямпаў, сельгасінвентар, штэпсельныя відэльцы. А праз год з’явіліся і прыёмнікі: «Партызан» і «Піянер». З 1947 года мадэль «Маршал» стала называцца «Мінск». «Мінск-55», «Мінск-58», «Беларусь-57» — так у 1950-я гады пашыраўся асартымент[8]. З часам спатрэбілася больш плошчаў для вытворчасці. У 1950 годзе з радыёзавода вылучылася асобнае прадпрыемства, цяпер вядомае пад маркай «Гарызонт». Для новых карпусоў выбралі пляцоўку ў межах цяперашніх вуліцы Куйбышава — праспекта Машэрава — вуліц Чырвонай — Кісялёва. На адным з будынкаў ва ўнутраным дворыку захавалася шыльда з надпісам: «З гэтага корпуса ў 1950 годзе пачалася гісторыя Мінскага ордэна Кастрычніцкай рэвалюцыі вытворчага аб’яднання «Гарызонт»"[9]. ![]() У 1960-х гадах сталі набіраць папулярнасць транзістарныя радыёпрымачы. На Рыжскім радыёзаводзе ВЭФ пачалася вытворчасць транзістарных прымачоў сямейства Спідола, першы такі прымач быў выпушчаны ў 1960 годзе. Масавы выпуск пачаўся ў 1962 г., прымач апынуўся вельмі ўдалым і хутка заваяваў папулярнасць у СССР. Канструкцыя «Спідолы» стала асновай для распрацоўкі шматлікіх наступных мадэляў, якія адрозніваліся шматлікімі ўдасканаленнямі. Адна з гэтых мадэляў «ВЭФ Транзістар-17», была ў 1968 г. перададзена на Мінскі радыёзавод, і на базе гэтай мадэлі пачаты выпуск сямейства прымачоў «Акіян». У 2007 годзе створана сумеснае прадпрыемства з кітайскай кампаніяй Midea Group па вытворчасці побытавай тэхнікі. Прадпрыемства доўгі час выпускала мікрахвалевыя печы і воданагравальнікі як пад уласнымі гандлёвымі маркамі, так і, напрыклад, пад брэндамі Bork, Sharp, Polaris, Bosch і т. д. Беларускі «Гарызонт» выйшаў з СТАА «Мідэа-Гарызонт» у маі 2024 года і перадаў сваю долю іншаму прадпрыемству[10]. У 2010 годзе прадпрыемства рэарганізавана ў холдынг «Гарызонт», які ўключае 4 бізнес-кірункі і дзесяць самастойных кампаній, што ўваходзяць у склад холдынгу. У 2022 годзе для расійскага ПАТ «МТС», пачата вытворчасць тэлевізараў пад маркай KION Smart TV, на базе аперацыйнай сістэмы Android з фірмовай абалонкай KION[11][12]. Міжнародныя санкцыі27 мая 2023 года Украіна ўвяла санкцыі супраць прадпрыемства[13]. 5 снежня 2023 года Міністэрства фінансаў ЗША ўвяло абмежавальныя меры адносна холдынга[14][15]. 24 лютага 2024 года да санкцый супраць прадпрыемства далучылася Аўстралія[16]. Цікавыя фактыЗ 1959 года па 1961 год на прадпрыемстве працаваў токарам Лі Харві Освальд, найбольш верагодны забойца Джона Кенэдзі, 35-га прэзідэнта ЗША. Гл. таксамаКрыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia