Гарычка крыжападобная
Гарачаўка крыжападобная ці Гарычка крыжападобная[1][2], Таўстушка[3], Саколлі пералёт[4], Сакаліны пералёт[1] (Gentiana cruciata) — від кветкавых раслін роду Гарычка (Gentiana) сямейства Гарычкавыя (Gentianaceae). Батанічнае апісанне
Шматгадовая травяністая расліна, вышынёй 20—50 см, з тоўстым, скарочаным, бураватым карэнішчам. Мае некалькі ўзыходных, густа пакрытых лісцем, сцёблаў. Сцябловыя лісты падоўжаныя, супратыўные сядзячыя. Лісце ланцэтападобнае або авальнае, цёмна-зялёнае, бліскучае, з выразнымі жылкамі. Кветкі сабраны пучкамі ў пазухах верхняга лісця; вяночак унутры сіні, звонку шэра-зялёны. Плод — шматнасенная каробачка. Цвіце ў чэрвені—жніўні, пладаносіць у жніўні—верасні. Размнажаецца насеннем. Расце адзінкавымі экземплярамі і невялікімі групамі на ўзлесках, лугах, сярод зараснікаў хмызнякоў. Арэал![]() Сярэдняя і Атлантычная Еўропа, Міжземнамор’е, Малая Азія, Каўказ, цэнтральныя і паўднёвыя раёны Усходняй Еўропы, Сярэдняя Азія. На тэрыторыі Беларусі трапляецца пераважна ў паўночнай і ўсходняй частках. У Расіі расце ў Заходняй Сібіры. ВыкарыстаннеУ медыцыне выкарыстоўваецца як сродак, які узбуджае апетыт і паляпшае страваванне, а таксама ў выпадках засмучэння стрававання, якія суправаджаюцца ахіліяй і дыспепсічнымі з’явамі. Гарачаўка валодае гаючымі ўласцівасцямі — выкарыстоўваецца пры гастрытах, калітах, захворваннях печані, анеміі. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia