Гары (герцаг Сасекскі)
Прынц Генры, герцаг Сасекскі (англ.: Prince Henry, Duke of Sussex, поўнае імя Генры (Генрых) Чарлз (Карл) Альберт Дэвід (Давід) Маўнтбетэн-Віндзар, англ.: Henry Charles Albert David Mountbatten-Windsor; 15 верасня 1984, Падынгтан, Лондан) — малодшы сын караля Вялікабрытаніі Карла ІІІ і яго першай жонкі прынцэсы Дыяны, унук каралевы Вялікабрытаніі Елізаветы II. З ранняга дзяцінства вядомы пад сямейным імем Гары, якое ўжываецца нават у афіцыйных крыніцах[14]. Станам на жнівень 2022 года шосты ў чарзе спадчыннікаў стальца Злучанага каралеўства. БіяграфіяПрынц Гары нарадзіўся 15 верасня 1984 года ў бальніцы Святой Марыі ў Падынгтане, цэнтральным раёне Лондана. 21 снежня 1984 года быў ахрышчаны архібіскупам Кентэрберыйскім у капліцы Святога Георгія ў Віндзары, дзе атрымаў імя Генры Чарлз Альберт Дэвід Віндзар. Спачатку Гары наведваў дзіцячы садок місіс Майнарс, у верасні 1987 года адправіўся ў школу Уэзербі ў Лондане, а з 1992 года стаў вучнем школы Ладграў у Беркшыры, дзе правучыўся наступныя пяць гадоў. 31 жніўня 1997 года, калі яму было 12 гадоў, у аўтакатастрофе ў Парыжы загінула яго маці прынцэса Дыяна. На пахаванні маці браты ішлі за яе труною[15]. Сям’я27 лістапада 2017 года стала вядома пра заручыны прынца Гары з амерыканскай актрысай Меган Маркл, рамантычныя адносіны з якой пачаліся ў чэрвені 2016 года[16]. Вяселле адбылося 19 мая 2018 года ў капліцы Святога Георгія ў Віндзорскім замку. 6 мая 2019 года ў прынца Гары і Меган Маркл нарадзіўся сын, якога назвалі Арчы Гарысан Маўнтбетэн-Віндзар[17]. 4 чэрвеня 2021 года нарадзілася дачка Лілібет Дыяна Маўнтбетэн-Віндзар[18]. Тытулы і зваротыХоць у яго тытулаванні ёсць словы «прынц» (як прэфікс перад імем) і «Уэльскі» (His Royal Highness Prince Henry Charles Albert David of Wales), ён, роўна як і яго брат, не з’яўляецца ўладальнікам тытула «прынц Уэльскі»: тытул належыць выключна непасрэднаму спадчынніку брытанскага стальца, у гэтым выпадку — яго бацьку Чарлзу. У дзень вяселля з Меган Маркл прынцу Гары нададзены тытул герцага Сасекскага, графа Дамбартана і барона Кілкіла[19].
Асабісты герб і ўзнагароды![]() Як члену каралеўскай сям’і, на васямнаццацігоддзе яму быў падараваны асабісты герб, аснаваны на гербе манарха Злучанага Каралеўства.
Вайсковыя званні
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia