Геаінфармацыйныя сістэмыГеаінфармацыйныя сістэмы, ГІС ― сістэмы апаратна-праграмных сродкаў і алгарытмічных працэдур, створаныя для лічбавай падтрымкі, папаўнення, кіравання, маніпулявання, аналізу, матэматыка-картаграфічнага мадэлявання і вобразнага адлюстравання геаграфічна каардынаваных дадзеных. Складовыя кампаненты ГІС: абсталяванне, праграмнае забеспячэнне, даныя, прафесійны персанал, метады аналізу. Перавагі ГІС у параўнанні з аналагавымі сістэмамі:
Прынцыповая структура ГІС — набор розных электронных тэматычных пластоў (карт мясцовасці), якія адлюстроўваюць размяшчэнне на зямной паверхні і ўласцівасці вызначанага тыпу аб'ектаў (напрыклад, рэк, азёр, рэльефу, расліннасці, ландшафтаў, глеб, населеных пунктаў, месцапражыванняў рэдкіх відаў і г. д.). Калі даныя ўсіх пластоў знаходзяцца ў адной сістэме каардынат, яны выразна кладуцца папластова адзін на аднаго (прасторава злучаны). ГІС дае магчымасць працаваць з вялікай колькасцю тэматычных пластоў адначасова і змяняць парадак іх узаемнага размяшчэння. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia