Генадзь Аляксандравіч Лаўрэцкі
Генадзь Аляксандравіч Лаўрэ́цкі (нар. 3 ліпеня 1958, г.п. Вышкаў, Бранская вобласць, РСФСР) — беларускі архітэктар і гісторык архітэктуры. Кандыдат мастацтвазнаўства (2000). Узначальвае архітэктурна-мастацкі савет Беларускага экзархату Рускай праваслаўнай царквы.[1]. Лаўрэт прэміі «За духоўнае адраджэнне» 1999. БіяграфіяСкончыў у 1980 годзе БПІ, у 1988 — Інстытут жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя Рэпіна ў Ленінградзе. З 1979 года ў інстытуце «Белспецпраектрэстаўрацыя», з 1989 у БНТУ. Выкладае тэорыю і гісторыю архітэктуры на архітэктурным факультэце. Дзейнасць![]() Навуковы кіраўнік і аўтар праектаў рэстаўрацыі помніка архітэктуры 12 ст. — Віцебскай Дабравешчанскай царквы (1992—1999), Гродзенскай Барысаглебскай царквы (з 1997) і інш. Даследуе гісторыю старажытнарускага дойлідства, помнікі культавай архітэктуры. Аўтар мемарыяла ахвярам трагедыі на Нямізе (2000, у сааўтарстве з архітэктарамі Людмілай Жлоба, Святланай Барысовіч і скульптарам Міхаілам Іньковым[2]). КрытыкаРэканструкцыя Спаскай царквыГ. Лаўрэцкі з’яўляецца навуковым кіраўніком рэстаўрацыі царквы Св. Спаса ў Полацку[3] і выступае за захаванне выгляду святыні, які тая набыла ў XIX ст.[4] На цяперашні момант надбудаваны ў тыя часы цыбулепадобны купал пакрылі пазалотай, якой там ніколі не было. Рэканструкцыя Каложскай царквыУ 2009 годзе Г. Лаўрэцкі распрацаваў праект рэканструкцыі Каложскай царквы ў Гродна, згодна з якім з бажніцы зробяць гібрыд ХII і XIX стст. Сам Лаўрэцкі арыентуецца на XIX ст., але пры гэтым не збіраецца прытрымлівацца тагачаснага гістарычнага выгляду царквы[5]. Беларускі гісторык Алесь Краўцэвіч не ўхваляе магчымага пераўтварэння[6]:
Рэканструкцыя Барысаглебскай царквы![]() Улетку 2010 беларуская грамадскасць выпадкова даведалася пра распрацаваны Лаўрэцкім праект рэканструкцыі Барысаглебскай царквы ў Навагрудку, згодна з якім на гатычна-рэнесансны храм мусяць паставіць шатровыя завяршэнні з купаламі-цыбулінамі і какошнікамі ў стылі маскоўскай сярэднявечнай архітэктуры. Беларускія архітэктары, мастацтвазнаўцы, гісторыкі і Міністэрства культуры выступілі з рэзкай крытыкай праекта. Старшыня Таварыства аховы помніка Антон Астаповіч каментуе сітуацыю наступным чынам[7]:
Беларускі архітэктар Уладзімір Папруга паказвае на тое, што У. Лаўрэцкі выйшаў за межы сваёй кампетэнцыі[8]:
Працы
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia