Генадзь Аляксандравіч Фалей
Генадзь Аляксандравіч Фалей (нар. 14 кастрычніка 1957, в. Задзвея Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) — беларускі мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (габелен, ручное ткацтва, аб’ёмны тэкстыль), педагог . БіяграфіяЗаймаўся ў Баранавіцкай студыі выяўленчага мастацтва ў Дз. Цырліна (1973—1976). Скончыў Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці па спецыяльнасці «Мастацкае афармленне і мадэліраванне вырабаў тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці» (1987). Вучыўся ў А. Філіпенкі. З 1982 года жыве ў Віцебску. Член творчага аб’яднання «Аршыца». З 2000 года выкладае ў Віцебскім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце на кафедры дызайну. Член Беларускага саюза мастакоў (1996). ТворчасцьПрацуе ў галіне ручнога ткацтва, аб’ёмнага тэкстылю, аб’екта. Удзельнік мастацкіх выставак з 1988 года. Сярод твораў: габелены «Арнамент» (2000), «Падарожжа па Віцебску» (2001), «Кампазіцыя» (2002); тэкстыльныя кампазіцыі «Ікар I—II» (2002), «Кампазіцыя I, II, II, IV» (2003); інсталяцыі «Дом для піяніна» (2002), «Ікар III» (2005), «Цішыня» (2006), «Божа, захавай Беларусь» (2007), «Ён і яна» (2009), «Спіраль» (2010), «Вернісаж» (2010), «Хаос» (2010); арт-аб’екты «Пацеркі для каханай II» (2008), «Ікар IV» (Германія, 2009) і інш. Працы мастака знаходзяцца ў Музеі Марка Шагала ў Віцебску, Баранавіцкім краязнаўчым музеі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску. Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia