Генадзь Аляксеевіч Абухаў
Генадзь Аляксеевіч Абухаў (18 чэрвеня 1924, Сунжа, Інгушэція, Расія — 6 лістапада 2010) — беларускі ўрач-псіхіятр, перакладчык (нямецкая мова). Доктар медыцынскіх навук (1973), прафесар (1974). БіяграфіяСкончыў Паўночна-Асецінскі медыцынскі інстытут (1949), Маскоўскі навукова-даследчы інстытут судовай псіхіятрыі імя У. П. Сербскага (аспірантура, 1952). Працаваў у Шацкай псіхіятрычнай бальніцы (Разанская вобласць, 1952—1954), Навукова-даследчым інстытуце псіхіятрыі Міністэрства аховы здароўя РСФСР (1954—1956), бальніце Савецкага Чырвонага Крыжа (Тэгеран, Іран, 1956—1959), псіхіятрычнай бальніце «Касцюжэны» (Малдавія) і адначасова Кішынёўскім медыцынскім інстытуце (1959—1962), Гродзенскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце (1962—1997, кафедра псіхіятрыі, прафесар, у 1963—1986 — загадчык кафедры, 1967—1977 — дэкан лячэбнага факультэта). Навуковыя інтарэсы: пагранічная псіхіятрыя; дэменцыя; шызафрэнія; алкагалізм. УзнагародыЗванне «Заслужаны ўрач Беларускай ССР» (1975). Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia