Генадзь Васілевіч Сяркуццеў
Генадзь Васілевіч Сяркуццеў[3] (17 сакавіка 1937 — 24 лютага 2016) — вучоны ў галіне агульнай педагогікі, гісторыі педагогікі і адукацыі. Доктар педагагічных навук (1994), прафесар (2000). Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (1999). БіяграфіяНарадзіўся ў горадзе Орша (Віцебская вобласць Беларусі) ў сям’і чыгуначніка. Вучыўся ў Аршанскім тэхнікуме чыгуначнага транспарту, займаўся спортам, працаваў на станцыі Орша-Цэнтральная[4]. Праходзіў службу ў Савецкай Арміі ў Ленінградскай ваеннай акрузе, актыўна займаўся спортам, быў вызваленым сакратаром камсамольскай арганізацыі часткі, выхавацелем у летнім піянерскім лагеры[4]. Паступіў у Ленінградскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту на спецыяльнасць «інжынер-электрык па аўтаматыцы і тэлемеханіцы»[4]. Інстытут скончыў у 1964 годзе. Працаваў ва ўпраўленні Прыволжскай чыгункі ў Саратаве. Затым Г. В. Сяркуццеў перавёўся ў Валгаград, дзе быў майстрам вытворчага навучання і выкладчыкам электратэхнікі і спецыяльных прадметаў[4] у ГПТВ № 18. Скончыў аспірантуру ў Навукова-даследчым інстытуце агульнай педагогікі Акадэміі педагагічных навук СССР, абараніў кандыдацкую дысертацыю і заняў пасаду намесніка дырэктара ГПТВ № 32 у Валгаградзе. Быў накіраваны ў камандзіроўку на Кубу ў якасці дарадцы рэктара Гаванскага педагагічнага інстытута прафесійнай адукацыі. Пасля вяртання з камандзіроўкі Г. В. Сяркуццеў працаваў старшым выкладчыкам[4] у Віцебскім педагагічным інстытуце. Знаходзіўся ў камандзіроўцы ў Алжыры. Пасля вяртання з Алжыра Г. Сяркуццеў працаваў у Беларускім філіяле Усесаюзнага навукова-даследчага інстытута прафесійна-тэхнічнай адукацыі, дзе з 1979 года займаў пасаду загадчыка аддзела дыдактычных праблем. У 1985 годзе Г. В. Сяркуццеў у Мінску, дырэктар СПТВ № 103 чыгуначнага транспарту (сучасны Мінскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж чыгуначнага транспарту імя Я. П. Юшкевіча), у якім працаваў да 2006 года. Навуковая дзейнасцьАўтар навуковых прац па праблемах методыкі і тэхналогіі прафесійнага навучання, тэарэтычнаму абгрунтаванню сістэмы блочнай пабудовы вучэбнага працэсу, арганізацыі выхаваўчага працэса, вучнёўскаму самакіраванню, па гісторыі педагогікі. Сярод апублікаванага:
Узнагароды і званніЗноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia